.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Сьвяты Яня”. Беларуска-расейскі дэбют на “Тузіне”
| 19.04.2006 |

Геаграфія краінаў, якія прадстаўляюць выканацаўцы на “Тузіне Гітоў” ізноў пашыраецца. Утроп за ўкраінцамі ў 16-м (дарэчы 50-м ад пачатку!) туры нашага гіт-параду дэбютуе расейскі гурт “Drolls”. А каб гэты дэбют выглядаў найбольш пераканаўча, расейцы выходзяць у тутэйшы этэр супольна з “Guda”, адным са страрэйшых беларускіх этна-калектываў.
Увазе слухачоў прапанаваная песьня “Сьвяты Яня” з супольнага “гудаўска-дролсаўскага” нявыдадзенага пакуль яшчэ альбому “Zara”. Гэтая песьня, уласна, як і ўвесь праект “Zara” зьяўляецца на нашую думку дастаткова ўдалым сынтезам дзьвюх эўрапейскіх традыцыяў з розных эпохаў, сынтэзам гучаньня ўнікальнага інструментарыю “Drolls” ды багацьця вакальных фарбаў хору “Guda”.


GudaНа сучаснай беларускай фолкавай сцэне гурт “Guda” магчыма падаецца за самы артадаксальны. Свой рэпэртуар дзяўчаты фармуюць з твораў беларускага абрадавага фальклёру - унікальнага рэлікту старажытнай культуры індаэўрапейцаў, вусна перадаванага нашымі продкамі з пакаленьня ў пакаленьне на працягу як мінімум 4,5-5 тысячаў гадоў. У словах ды мэлёдыях гэтых сьпеваў - дух часоў агульнаіндаэўрапейскай традыцыі.
Але разам з тым “Guda” заўжды сьмела экспэрымэнтавала са сваіма калегамі, што рухаюцца ў зусім іншых музычных кірунках. Памятаеце “I Feel You” выкананае разам з “Neuro Dubel”? А агучаны летась тут, на “Тузіне” мікс з T-Trider’ам ды Maks Retort’ам на “Мядуніцу”?
І вось “Guda” гэтым разам рыхтуе цэлы супольны альбом з расейскім гуртам “Drolls”. Гэты праект завецца “Zara”, ён ужо практычна гатовы, засталося толькі вызначыцца з выдаўцамі й фінансаваньнем. Дарэчы, цікаўныя могуць ужо зараз азнаёміцца з бальшынёю песьняў з «Зары» на афіцыйным сайце “Drolls”.

Вікторыя Міхно (“Guda”) зазначае, што супраца з “Drolls”, якая пазьней перарасла ў падрыхтоўку паўнавартнага сумеснага альбому, зусім не замінала паралельнай падрыхтоўцы новага дыску “Вясельле”. Новы CD “Вясельле» па бліжэйшых днях здаецца ў наклад і можна разьлічваць на яго зьяўленьне ў дыскарнях ужо ў траўні.
Што да выбару ў якасьці партнэраў “Зары” расейскага калектыву, дык Вікторыя зазначае, што вельмі паважна ставіцца да гурта “Drolls”. Гэты калектыў выконвае эўрапейскую музыку XII-XIV стагодзьдзяў. Лірычныя, плясавыя, сьвяточныя застольныя песьні, музыка гарадзкіх пляцаў Нямеччыны, Францыі, Ангельшчыны, Гішпаніі, Ірляндыі. Хору струнных - мандаліне, домры, кантэле, гітары, віёле - дадаюць габой ды флейты. Да ўсяго, на думку Вікторыі, “Drolls” выявіў гранічна беражлівыя адносіны да запрапанаванага “Гудай” архаічнага песеннага матэрыялу ды высокае ўласнае выканальніцкае майстэрства (што й ня дзіва – дролсаўцы выхаванцы Петразаводзкае кансэрваторыі).

Guda і Drolls – Cьвяты Яня (словы й музыка народныя).
Прэзэнтавана гуртамі й публікуюцца са згоды выканаўцаў.

W.M.

Фота: Wiecier Mechaniczny


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net