|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Тузін Гітоў”: 50 выпускаў на “Радыё Мінск” | 20.04.2006 | У пятніцу, 21 красавіка, на хвалях “Радыё Мінск” (92,4 FM) у 23.00 у этэр выйдзе юбілейная 50-ая праграма “Тузін Гітоў з Алегам Хаменкам” – радыёвэрсыя нашага гіт-параду. “Я задаволены, тым, як атрымліваецца наша праграма, - кажа вядучы ТГ, лідэр гурта “Палац” Алег Хаменка. – Я бачу, што за гэты час падвысілася цікавасьць як да самога гіт-параду, так і да добрай і якаснай беларускай музыкі”. Акром гэтага, “Тузін Гітоў” адзначае яшчэ дзьве круглыя лічбы – тур, які распачнецца ў пятніцу, таксама будзе 50-м па ліку, а ў этэры “Радыё Рацыя” выйдзе 10-ая па ліку праграма “Радыё Тузін” – яшчэ адна радыёвэрсыя нашага гіт-параду. “З упэўненасьцю можна казаць, і кіраўніцтва радыё “Мінск” гэта пацьвярджае, што “Тузін Гітоў” – адна з топавых праграм на гэтым радыё”, - кажа Алег Хаменка, які правёў 50 радыёэтэраў праграмы. Папулярны музыка і радыёвядучы кажа, што з аднаго боку – гэта добрая ўзнагарода за плённую працу, а з другога– своеасаблівы аванс, які абавязуе трымаць марку і мець яшчэ большую адказнасьць за якасьць радыёпрадукту.Радыёвэрсыя гіт-параду “Тузін Гітоў” робіцца таксама спэцыяльна для “Радыё Рацыя”. “Радыё Тузін” выходзіць штонядзелю ад 21.30 да 22.00 з паўторам праз гадзіну (на частаце 1080 кГц). Вяшчаньне “Рацыі” вядзецца зь Беластоку і ахоплівае ня толькі частку Беларусі, але і частку Літвы разам са сталіцай Вільняй. Ужо ў траўні “Радыё Рацыя” будзе вяшчаць у FM-дыяпазоне на Беласточчыне, а ў чэрвені - на FM-хвалях ў Заходняй Беларусі. Цікавасьць да гіт-параду “Тузін Гітоў” засьведчыла і польская FM-станцыя “Радыё Беласток”, якая прысьвяціла гадзіну свайго вяшчаньня складанцы “Прэм’ер Тузін”, што была выдадзена па выніках мінулага сэзону на ТГ. У праграме прагучалі песьні-пераможцаў гіт-параду з камэнтарамі вядучага праграмы "Muzyczna Strefa Nadgraniczna". Цікаўныя могуць праслухаць гэтую праграму тут: http://www.radio.bialystok.pl/muzstrefa/index.php Сяргей Будкін угару - up |
|
|