.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



На Bela Music будзе +16 (+плян пляцоўкі)
| 21.05.2009 |

Сыноптыкі прагназуюць у дзень фэсту Bela Music на Баравой 23 траўня цёплае надвор’е — да +16. Афіцыйны пачатак фэсту ў 16:30, арганізатары не выключаюць, што на самым пачатку Bela Music гледачоў чакае сюрпрыз. Афіцыйная частка мае адкрыцца ў 17:00, а спэцаўтобусы да Баравой ад станцыі мэтро «Ўсход» пачнуць курсаваць ужо ад 15:00. Акром таго, кожны з наведнікаў фэсту мае шанец атрымаць у падарунак iRiver. Усе падрабязнасьці пра фэст і плян пляцоўкі на ТГ.

Bela MusicЗгодна з прагнозам гідрамэтцэнтру ў дзень фэстывалю Bela Music чакаецца да +16 градасаў. Прагназуецца, што будзе дождж, але невялічкі.

Пляцоўка на Баравой, хоць і належыць да Менскай вобласьці, знаходзіцца непадалёк ад менскага мікрараёну «Ўручча». Адмыслова для наведнікаў фэсту ад станцыі мэтро «Ўсход» да месца фэсту з 15:00 да 23:00 спэцрэйсам туды-назад будуць езьдзіць аўтобусы. Кошт квітка на аўтобус — 600 рублёў. Можна дабрацца па-іншаму: гарадзкім транспартам да гандлёвага цэнтру «Аквабэл» і ад яго прайсьці якіх 500 мэтраў наперад да пляцоўкі, арыентуючыся на ўказальнікі «Bela Music — 09».

На полі аэрадрому будзе арганізаваная бясплатная паркоўка. Заезд з аўтадарогі Калодзішчы — Заслаўе. Арыентыр на ўказальнік Bela Music, кіруйцеся інструкцыямі інспэктараў ДАІ.

Зь некаторых немузычных сюрпрызаў фэсту — кампанія «Мабільны горад» мае разыграць сярод слухачоў iRiver’ы.

Квіткі на сам фестываль каштуюць 20 000 руб. Дзеткі да 10 гадоў у суправаджэньні дарослых — задарма. Квіткі можна набыць перад пачаткам фэсту ў касах на Баравой, а таксама напярэдадні ў асноўных тэатральных касах Менску.

Квіток можна замовіць і праз інтэрнэт, на сайце арганізатараў фэсту — soundline.by. Пры замове чатырох квіткоў гарантуецца дастаўка.

Плян пляцоўкі

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: