|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
На фэсьце «Воздух» — «Ляпісы», «Маўзэры» і «Восі» | 03.06.2009 | Беларускія гурты «Ляпіс Трубяцкой», Mauzer і OSIMIRA ўключаныя ў праграму аднаго з буйнейшых расейскіх фэстаў «Воздух», які пройдзе ўжо ў 5-ы раз ў сталіцы Карэліі — Петразаводзку. 19—21 чэрвеня на сцэну фэсту выйдуць «Алиса», «Чайф», Brainstorm, «Пилот», «Сурганова и оркестр» ды іншыя. Ахвочыя могуць трапіць на фэстывальны аўтобус Магілёў-Віцебск-Петразаводск. Фэстываль жывой музыкі «Воздух» адбудзецца ў пяты раз у Петразаводзку, што ў Карэліі, якая славіцца сваімі прыгожымі краявідамі. Тут выступалі практычна ўсе вядучыя расейскія рок-каманды, апошнім часам на фэст запрашаюць і беларусаў. Летась на ТГ ладзіўся нават беларускі адборачны тур на фэст.Сёлета арганізатары вырашылі абыйсьціся без адборачнага туру. «Для ўдзелу ў юбілейным фэсьце аргкамітэт у асноўным адбіраў тых выканаўцаў, якія выступалі ўжо раней на фэсьце і запомніліся сваім яскравым выступам, — кажа беларускі каардынатар „Воздуха“ Алег Ціханаў. — Таму вельмі было прыемна ўбачыць сярод іх і нашыя імёны». Беларусь на адным з самых буйных расейскіх рок-фэстаў сёлета прадставяць тры каманды. «Ляпіс Трубяцкой» выступіць на галоўнай сцэне ў пятніцу, 19 чэрвеня. OSIMIRA зайграюць таксама на галоўнай у нядзелю, 21 чэрвеня. Будзе таксама Mauzer (час удакладняецца). З хэдлайнэраў «Воздуха» — імёны ўсім знаёмыя: «Алиса», «Чайф», Brainstorm, «Пилот», «Сурганова и оркестр», «7Б», «Тараканы!» ды іншыя. Сёлета ўпершыню ладзіцца аўтобусны тур на фэст зь Беларусі. Як кажуць яго арганізатары «каб забясьпечыць падтрымку нашым». Тур каштуе 66 даляраў. Аўтобус выпраўляецца 18 чэрвеня, на Радзіму прыязджае 22-га. Маршрут: Магілёў-Віцебск-Санкт-Пецярбург-«Воздух»-Віцебск-Магілёў. У кошт туру ўключаны праход на фэст і месца ў намётавым гарадку. Замовіць квіткі на тур можна праз тэлефоны (029) 718-72-79, (029) 217-78-00, skype: ethnoza, mail: ethnoza@netradio.by Сайт фэстывалю: vozduh.info ТГ угару - up |
|
|