|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Мальтыйскі рыцар» Аляксей Крэчат | 08.06.2009 | Сьпявак Аляксей Крэчат дэбютуе на ТГ з сваёй песьняй-візытоўкаю «Янка Купала». Дзякуючы гэтай песьні беларускі выканаўца атрымаў першую прэмію фэсту «Залаты крыж — 2008» і статуэтку «Мальтыйскага рыцара», а таксама другую прэмію фэсту пад назвай «Брильянты России». Выканаўца ідзе наперад, негледзячы ні на што. Праз хваробу ён цалкам страціў зрок, але працягвае актыўна выступаць і рыхтуецца прэзэнтаваць альбом пад назвай «Верь». Аляксей Крэчат вырашыў стаць прафэсійным артыстам ужо ў школьныя часы, таму і паступіў на спэцыяльнасьць «мастацтва эстрады» ў інстытут сучасных ведаў. Аляксей валодае шырокім сьпеўным дыяпазонам (больш за 2,5 актавы) і працуе ў рознай музычнай стылістыцы. Паралельна з эстраднай кар’ерай ён займаўся і сцэнічнай кар’ерай (граў у беларускім дзяржаўным музычным тэатры) і рок-музыкай. Нейкі час быў вакалістам такіх гуртоў, як «Аризона» і «Шторм».Аляксей паўдзельнічаў у такіх фэстах, як «Славянскі базар», «Новая волна» ў Юрмале, летась трапіў у лік 15-ці галоўных прэтэндэнтаў на паездку на «Эўравізію». Але пэўна галоўным ягоным дасягненьнем можна лічыць першую прэмію міжнароднага конкурсу эстраднай песьні «Залаты крыж», што праходзіў у 2008 годзе на Мальце. Ён атрымаў тамака кубак фэсту, статуэтку «Мальтыйскага рыцара» і грашовую прэмію. Дарэчы, дзякуючы выкананьню песьні «Янка Купала», якую выканаўца прэзэнтуе ў новым туры на ТГ. «Янка Купала» (іншая назва — «Веснавыя званы») — адна з тых кампазыцыяў, якія ўваходзяць у залаты фонд беларускай папулярнай песьні. Яе выконвалі Ўладзімер Кудрын, Анатоль Ярмоленка, арт-група «Беларусы». Аляксей Крэчат выконваў яе ў клясычнай аранжыроўцы, але для новага альбома вырашыў запісаць рокавую. У яе запісе ўзяў удзел гітарыст Сяргей Анцішын. Глядзець інтэрвію з выканаўцам на тэлеканале «Лад» Аляксей Крэчат – Янка Купала (музыка — Уладзімер Буднік, словы — Уладзімер Някляеў). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы. ТГ угару - up |
|
|