.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Касіў Ясь» у фанку
| 09.06.2009 |

Навічок туру — гомельскі гурт Crimsonland вырашыў узяцца за пераасэнсаваньне пэўна самай зацяганай беларускай песьні — «Касіў Ясь канюшыну». Экспэрымэнт прайшоў удала: у іх інтэрпрэтацыі яна загучала ў фанку з блюзавай устаўкай. «Сам арыгінал у выкананьні „Песьняроў“ ужо гучыць пад фанк, а мы зафанкавалі „Яся“ яшчэ болей», — кажа лідэр гурта Сяргей Пяшко.

CrimsonlandCrimsonland — адзін з самых цікавых прадстаўнікоў гомельскай альтэрнатывы. Яны існуюць чатыры гады, але адразу знайшлі свой стыль, хоць лідэр каманды Сяргей Пяшко кажа, што яны наадварот — не абмяжоўваюцца межамі аднаго кірунку: «Увесь сэнс у спалучэньні, — кажа Сяргей. — Таму цікаўныя могуць угледзіць у нашай музыцы і фанк, і панк і пост-рок, і нават поп».

У Crimsonland стае ўласных песень, але яны абавязкова дадаюць у сваю канцэртную праграму некалькі кавэраў з Beatles, Led Zeppelin, AC/DC. Сьпяваюць пераважна па-ангельску, але вырашылі запісаць сваю інтэрпрэтацыю адной з самых вядомых беларускіх песень — «Касіў Ясь канюшыну» ў фанк-апрацоўцы. «Сам арыгінал у выкананьні „Песьняроў“ ужо гучыць пад фанк, а мы зафанкавалі „Яся“ яшчэ болей», — кажа лідэр гурта Сяргей Пяшко.

Цяпер гурт працуе над EP, плянуе запісаць яшчэ адну песьню па-беларуску. Музыкі абяцаюць, што гэта будзе не «Купалінка»:).

Гурт у сецівеwww.realmusic.ru/crimson

Crimsonland — Касіў Ясь канюшыну (музыка і словы народныя).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net