|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Дзеці» ад «Адыс Абэбы» | 10.06.2009 | Гурт «Адыс Абэба» прадстаўляе ў новым туры на «Тузіне Гітоў» — апошнім у гэтым музычным сэзоне — сваю песьню «Дзеці». Яна была запісаная для новага альбома каманды «Шифроваться», але менавіта зь яе лідэр лідэраў айчыннай рэгі-сцэны Дзіма Іваноў пачынаў сваю музычную кар’еру. Цяпер гурт часьцяком выступае ў Расеі і музыкі кажуць, што іх «Дзеці» ўспрамаюцца тамака на ўра. Упершыню Дзіма Іваноў выканаў «Дзяцей» сола на музычным фэсьце «Журавінка» ў Сергіевым Пасадзе. Ён тады стаў дыплямантам фэсту. Было гэта пры канцы 90-х. Са зьяўленьнем гурта «Адыс Абэба» яна ўвайшла і ў яго рэпэртуар, праўда запісаная была толькі нядаўна і ўвайшла ў альбом «Шифроваться». Якраз на «Дзяцей» гурт зьняў у Польшчы відэакліп. Стала выконвае гэтую песьню каманда і на сваіх канцэртаў. Нядаўна музыкі вярнуліся з выступу ў Расеі. «Тамака яе ўспрымаюць на ўра. Расейцам наогул падабаецца, калі сьпяваюць па-беларуску», — кажуць музыкі.«Адыс Абэба» з 12 на 13-га чэрвеня грае на фэсьце «Пустыя холмы». Бліжэйшы канцэрт у Менску — 23 чэрвеня ў клюбе «Графіці». Відэа на песьню «Дзеці» Спампаваць альбом «Шифроваться» Адыс Абэба — Дзеці (музыка і словы — Зьміцер Іваноў). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, ТГ угару - up |
|
|