.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Жнюв: «Піс, браты!»
| 16.06.2009 |

Гурт «Жнюв» зь песьняй «Не хвалюйся» чацьверты раз перамог у «Тузіне Гітоў». З гэтай нагоды лідэр гурта Алег Рыпенка зьвярнуўся да сваіх прыхільнікаў з адмысловай прамовай, дзе выклаў свой пункт гледжаньня што да праблемаў сучаснай цывілізацыі: «Усе людзі — браты. Давайце спынім розныя сутычкі і сваркі. Пасьля нас прыйдуць новыя людзі, нашыя дзеці і новыя пакаленьні атрымаюць тое, што мы пакінем ім у спадчыну, будуць вывучаць і выкарыстаць плён цывілізацыяў. Неабходна перадаць ім шчасьлівую Зямлю».

ЖнювУсім прывітаньне. Усім добрага настрою!

Вельмі прыемна, што мы апынуліся на вяршыні гіт-параду чацьверты раз запар — выяўляем адмысловую падзяку слухачам, якія абралі нашу кампазыцыю. Гэта значыць, што наша творчасьць не пакідае людзей абыякавымі і нясе дадатковую энэргію, якая знаходзіць сваіх адрасатаў. На вынік працы аказвае вялікі ўплыў той настрой, зь якім ты бярэшся за любую справу. Хай на душы будзе лёгка і вольна.

Усе людзі — браты. Давайце спынім розныя сутычкі і сваркі. Пасьля нас прыйдуць новыя людзі, нашы дзеці і новыя пакаленьні атрымаюць тое, што мы пакінем ім у спадчыну, будуць вывучаць і выкарыстаць плён цывілізацыяў. Неабходна перадаць ім шчасьлівую Зямлю — бяз войнаў і кашмараў, з чыстым паветрам, зялёнымі лясамі, з блакітным небам і азёрамі. Толькі тварэньне і каханьне дапамогуць нам у гэтым. Ды будзе так!


P.S. У суботу 13 чэрвеня ў кавярні «Вясёлка», якая знаходзіцца ў парку Горкага, адбыўся выдатны канцэрт з удзелам гуртоў «Жнюв» і Unia. Дзякуй вялікі ўсім хто прысутнічаў на гэтым мерапрыемстве за выдатны вечар, асабліва нашым прыхільнікам і гурту Unia. Усе адарваліся па поўнай праграме.

Алег Рыпенка, для ТГ

Фота: Любоў Бяляева


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net