|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Zatoczka: «На зьмену старпёрам прыходзім мы» | 16.06.2009 | Гурт Zatoczka скончыў працу над дэбютным альбомам, якi выдае лэйбл БMА-груп. Прэзэнтаваць яго музыкі будуць 27 чэрвеня на сольным канцэрце ў Маскве ў клюбе «Ольстер». Са словаў лідэра гурта Максіма Астравухава, у гэтай працы вядзецца пра адзін дзень з жыцьця звычайнага беларуса, у якім ёсьць усё: каханьне, мары, футбол, тусоўка, мэнты, акцыі пратэсту ды іншае. З нагоды выхаду дыску Zatoczka Максім распавёў пра тое, чаму беларускамоўны альбом будзе прэзэнтавацца ў Расеі, чаму больш ня грае скандальную песьню «Хуліганы» і якой наогул ідэі трымаецца група. — Як сталася, што прэзэнтацыя альбому будзе ў Маскве?— У нас тамака свая аўдыторыя. Мы пачыналі ў якасьці запрошанага супорта для маскоўскіх групаў, праз два гады ўжо маскоўскія каманды разаграваюць нас. Яшчэ нам прапанавалі зрабіць канцэрт-прэзэнтацыю ў Арле ды Смаленску, але ў нашых «духавікоў» у гэты час іспыты. Таму паедзем у расейскі тур увосень. Будзе яшчэ Вобнінск, Бранск і яшчэ раз Масква. — А Менск? — Супрановіч думае зладзіць нам канцэрт у верасьні. У Менску хацелася бы трапіць у харошы клюб. Родны «Гудвін» зачыніўся, а ў гей-клюбе «Шакаляд» граць ня будзем. Разьлічваем выступіць яшчэ ў Віцебску і Берасьці. — У родным горадзе граць зьбіраецеся? — Тут нашая прэзэнтацыя патрэбная? У нас і без таго насычаная праграма. У гэтым горадзе трэба і магчыма граць, але з розумам. — Як лічаш, будзе каму-небудзь цікавы ваш альбом? — Упэўнены. Ён прыйдзецца да душы кожнаму, бо тамака немагчыма не адчуць, як доўга мы над ім працавалі і колькі ўсяго ўклалі. На зьмену старпёрам прыходзім мы. Прычым не праз порна, а праз асэнсаваньне падзеяў, у тым ліку і палітычных. — Альбом меўся называцца «Каньюнктура». Чаму адмовіліся і пакінулі кружэлку бяз назвы? — Альбом, які зьбярэ рэцэнзіі з адзнакамі не ніжэй за 8,5 ня можа быць каньюктурным. Выйшла лепш нават за ляпісаўскі «Маніфэст». Мы крышачку альтэрнатыўней і няма нам сэнсу папсавець на назьве. Каньюктуры ня будзе. — У альбом не ўвайшла вашая скандальная песьня «Хуліганы». Гэта чаму? — Мы яе больш не выконваем, бо яна страціла сэнс. Цяпер нават футбольныя хуліганы ня носяць бомбэраў ды ботаў, а ходзяць модненькімі ды глямурнымі. У альбоме няма hools-тэматыкі. — У Маскве пра вас дазналіся пасьля сумеснага выступу зь вядомай каляфутбольнай групай Clockwork Times. Дык няўжо не сыграеце, калі публіка будзе патрабаваць «Хуліганаў»? — Ня выканаем. Тым больш, што ў Маскве людзі патрабуюць «Хакей» — на двух нашых канцэртах яе ўсе сьпявалі хорам. — Альбом ваш цалкам беларускамоўны. Але якой жа ідэі вы трымаецеся перадусім? — Свабода перадусім. Дзяржава, карупцыя, мэнты, хлусьня — гэта буэээ. Самае кепскае, што людзі да гэтага прызвычаіліся і складваецца ўражаньне, што ў нашай краіне зусім няма будучыні. — Якая ў гэтай сытуацыі можа быць роля рок-музыкі? — У краіне амаль увесь рок — несапраўдны. Нашая задача — паказаць, што ён ёсьць. ТГ, паводле інтэрвію для www.morok.ru Zatoczka — Хакей Zatoczka. 27 чэрвеня. Масква. Клюб «Ольстер» (ст. м. «Рачны вакзал», вул. Беламорская, 16а (к/т «Нева»). Пачатак у 18:30. Даведкі праз тэлефоны: +7-495-980-87-95, +375-29-695-18-62. угару - up |
|
|