.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Рок-выбух у Гомелі
| 17.06.2009 |

1 ліпеня ў Гомелі адбудзецца галоўная падзея ў рок-культуры гораду «Mass Medium Fest — 2009» — фэст, які праходзіць штогод у сярэдзіне лета ўжо на працягу 9 гадоў. Цягам усяго дня адразу на двух танцпляцах адыграюць 30 камандаў — найлепшых прадстаўнікоў гомельскай альтэрнатывы ды тыя каманды, якія прайшлі праз адборачныя туры. Для ТГ гэту падзею камэнтуе лідэр гурта «Бан-Жвірба» Міця Гаўрылін.

Бан-ЖвірбаНам вельмі падабаецца ўдзельнічаць у гэтым фэсьце, які праходзіць ужо дзявяты год пад кіраўніцтвам «Рок-цэнтру». Гэта сапраўды самае вялікае рок-мерапрыемства нашага гораду, якое заўседы зьбірае больш за тысячу слухачоў. Канцэрты праходзяць на закрытай пляцоўцы ў дзьвюх залях гарадзкога цэнтру культуры — вялікай і конкурснай. Іх у народзе называюць лазьнямі, бо ўсе выпараныя ад сьпякоты ды энэргетыкі. «Бан-Жвірба» гралі ў першай лазьні яшчэ ў 2001 годзе разам з Gods Tower і Rasta, таму цягам гэтых гадоў вельмі цікава назіраць за зьяўленьнем новых талентаў. Сёлета граем на галоўнай сцэне разам з гуртамі, якія сталіся ўжо цітанамі гомельскай сцэны — Copyright, Postal, Zv!K, «Ацетилен», «Контур» і, вядома ж, ТТ-34.

Міця Гаўрылін, для ТГ

Mass Medium Fest — 2009 стартуе ў 15:00 1 ліпеня. Сярод выступоўцаў на вялікім танцпляцы — нямала колішніх ўдзельнікаў чарту на «Тузіне Гітоў». У 16:00 выступае Re1ikt, якія абавязкова засьпяваюць свой галоўны гіт «Брудная дзяўчына», адразу за імі Glofira, у 19:30 выступае «Бан-Жвірба» з перадпрэзэнтацыяй сваёй новай праграмы «Дагары нагамі». Іх выступ, вядома, не абыйдзецца бяз «Гэтага каханьня», што перамагала ў гэтым сэзоне на ТГ. Закрывае фэст — ТТ-34.

Падрабязная інфармацыя пра фэст

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net