|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Піт абраў | 17.06.2009 | Арганізатары праекту «Жывы гук ON-line» назвалі ўдзельнікаў першага канцэрту, які адбудзецца 27 чэрвеня. Завадатар канцэртаў Піт Паўлаў зазначыў, што не чакаў такога вялікага ажыятажу з боку айчынных рок-камандаў — за першы тыдзень заяўкі падалі тры дзясяткі камандаў. Пры адборы кіраваліся найперш лягічнасьцю спалучэньня выступаў гуртоў. «Мы плянавалі першы канцэрт зрабіць чыста рокавым, адпаведным чынам і сфармаваўся сьпіс», — кажа Піт. Канцэрт «Жывога гуку» будзе цягнуцца ажно пяць гадзінаў, а ўваход на яго будзе вольным. Выступіць у межах праекту пажадалі, як маладыя, так і ўжо даволі раскручаныя каманды. Сярод іх «Джамбибум», «Разьбітае сэрца пацана» і лідэр ТГ — гурт «Жнюв». «Вызначыць найбольш годных адкрыць праект стала складанай задачай, бо прэтэндэнты граюць цалкам розную музыку. Напрыклад, „Князь Мышкін“ і гурт „Зьмяя“ наўрад складуць гарманічную пару, асабліва калі ўлічыць, што першы канцэрт „Жывы Гук ON-line“ ў новым фармаце плянавалася правесьці выключна рокавым», — зазначае Піт Паўлаў.У выніку, 27 чэрвеня з 17:00 да 22:00 на пляцоўцы інтэрнэт-кавярні «Союз ON-line», што ў самым цэнтры гораду, выступіць шэсьць гуртоў. L.I.P. з Стасяй, «Мутнаевока», Krok, Open Space, Hair Peace Salon і, вядома ж, GARADzKIJA. Арганізатары працягваюць прымаць заявы для ўдзелу ў праекце на мэйл: anna.trubachova@mail.ru альбо праз тэлефоны: (029) 688-61-74, (029) 259-96-54. ТГ угару - up |
|
|