|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Басовішча-2009»: канчатковая праграма | 20.06.2009 | Аргкамітэт «Басовішча» склаў канчатковую праграму фэстывалю. Адкрыюць 20-ы фэст музыкі маладой Беларусі лідэры ТГ — гурт «Жнюв». «Детидетей» упершыню зайграюць паўнавартасную беларускую праграму. Сюрпрызы будуць ад гуртоў IQ48 і Sciana і, вядома ж, ад N.R.M. з «Крамай». Зайграе адзін зь лепшых польскіх гуртоў Lao Che. Весьці фэст будзе Віктар Шалкевіч. Набор хэдлайнэраў на юбілейным «Басовішчы» такі: ULIS, «Палац», N.R.M., што пераўтворыцца ў «Мрою», і «Крама», што пераўвасобіцца ў «Бонду», а таксама IQ48, Sciana. Згоду на ўдзел у «Басовішчы» таксама даў гурт Lao Che. Яны надта папулярныя ў Польшчы і ў цэлай Эўропе. «Мы вырашылі іх запрасіць, бо гэтыя песьні слухаюць, як маладыя, так і старэйшыя — Lao Che маю вялікую колькасьць прыхільнікаў, — тлумачыць адна з арганізатараў фэсту Кася Кузьміч. — Яны і самі былі зацікаўленыя выступіць на „Басовішчы“, бо беларуская тэматыка ім не чужая. У іх вельмі цікавы другі дыск, прысьвечаны Варшаўскаму паўстаньню 1944 году».Весьці фэстываль будзе Віктар Шалкевіч — адзін зь пераможцаў «Басовішча-1992». Адмыслова да юбілею фэсту плянуецца выстава і яшчэ некаторыя сюрпрызы. Выступяць і маладзейшыя гурты — адмыслова да фэсту гурт «Детидетей» рыхтуе беларускамоўную праграму, упершыню за доўгі час на вялікую сцэну выйдзе гурт «Жнюв», дэбютуе на фэсьце «Босае сонца». Праўда вось плянаваны выступ гурта Jab Club — арганізатары ня здолелі дамовіцца з музыкамі. Арганізатары кажуць, што пытаньне зь візавай падтрымкай на стадыі вырашэньня. Ня выключана, што наведнікі фэсту зь Беларусі атрымаюць бясплатныя візы. Цікава, што 20 гадоў самому «Басовішчу» будзе налета, бо першы фэст прайшоў у 1990 годзе. Так што сьвяткаваньні, а разам з тым сюрпрызы будуць чакаць гледачоў і ў 2010 годзе. Басовішча-2009. Гарадок (Польшча) Пятніца, 17 ліпеня 2009 Жнюв 19:00 Tarpach 19:30 адкрыцьцё фэсту 20:00 SOK 20:10 Бан-Жвірба 20:50 :B:N: 21:25 RIMA 22:15 ZERO-85 23:05 Znich 00:00 IQ48 00:50 Sciana 01:40 Субота, 18 ліпеня 2009 Rahis 17:00 Босае сонца 17:30 Детидетей 18:15 OSIMIRA 19:00 Палац 19:45 Крама + Бонда 20:30 Lao Che 21:30 Neuro Dubel 23:00 ULIS 00:00 N.R.M. + Мроя 01:00 ТГ Фота: прадстаўлена Пітам Паўлавым угару - up |
|
|