.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Экспэрт ТГ П. Мажэйка: «Абы сьпявалі, колькасьць і таленты абавязкова дадуць якасьць!»
| 26.06.2009 |

Павал Мажэйка нарадзіўся ў 1978 годзе ў Горадні. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы, па спэцыяльнасьці гісторыя і культуралёгія. Працаваў у газэце «Пагоня». Пацярпеў за прафэсійную дзейнасьць і быў асуджаны ў 2002 годзе на два гады абмежаваньня волі за «паклёп на прэзыдэнта». Падчас выбараў 2006 году — прэс-сакратар Аляксандра Мілінкевіча. З 2007 году — аўтар і вядоўца праграмы «Госьць Белсата» тэлеканалу «Белсат». Цяпер яшчэ выконвае функцыі ўпаўнаважанага дырэктара па справах вытворчасьці тэлеканалу. Каардынатар сэрыі «Гарадзенская бібліятэка». Адзін з арганізатараў шэрагу канцэртаў і творчых сустрэч музыкаў у межах кампаніі «Будзьма!», якія адбываліся на Гарадзеншчыне, а таксама музычнай акцыі «Музыкі супраць разбурэньня Горадні» (2007).

Павал МажэйкаЯ — зь «бел-чырвона-белай» аўдыторыі. З тых, для каго любая новая музычная кампазыцыя, калі яна па-беларуску, ужо ёсьць крокам наперад у разьвіцьці і прасоўваньні ўсяго беларускага :). Ну скажам, прыкладам, калі я б гуляў на футбольным таталізатары, я б увесь час ставіў на нашых. Ведаеш, што прайграюць, а ўсё адно б ставіў, бо нашы… Так і тут, менш важна, што і як сьпяваюць, абы сьпявалі, колькасьць і таленты абавязкова дадуць якасьць.

Таму ў гэтым гіт-парадзе я галасую за ўсіх і нават за адзіны, як на мяне, відавочны прагал — «Касіў Ясь канюшыну» Crimsonland. Нейкая яна нецікавая. Па-просту перасьпявалі знакамітую песню, і нічога свайго, адметнага, ёй не дадалі. Ні творчых, ні эстэтычных знаходак. Калька атрымалася. Іншага спосабу выканаць «Яся», як скапіяваць «Песняроў» Crimsonland не знайшоў. У гэтым сэнсе, значна больш вынаходлівым быў рэжысэр «Ну, погоди», які, застанецца ў памяці народнай сапраўдным кліпам на «Касіў Ясь канюшыну». Адзінае апраўданьне Crimsonland — выбар кампазыцыі быў звышамбітны — песьня ўсё ж вядомая, лічы, кожны хоць некалькі радкоў, а засьпявае.

З таго, што залічыў бы на плюс — «Зорачкі» «Ляпісаў», «Гімн моладзі» «Детидетей» ды «Параноя» гурта «Dа! Бл…».

З «Зорачкамі» ўсё надзвычай проста — у Горадні на 98,1 FM ляціць «Радыё Рацыя», дзе «Зорачкі» безумоўны гіт плэй-лісту. Неаднаразова можаш пасмакаваць улюбёныя кавалкі: «Танчаць мае ногі/ На мяжы Алтая,/А сэрца ў Бабоўні/ На галіне бярозы/ Сьпіць, адпачывае». Песьня зацягвае, улазіць у галаву, вушы, балбочаш яе цэлымі днямі няспынна. Зрэшты, нічога новага я тут не адкрываю.

Ясная сітуацыя і з «Гімнам моладзі». Аптымістычна-зухаватая песьня з патрыятычным ухілам і звонкім хлапечым голасам Ганны Хітрык: «Ніхто ня спыніць гэтае сонца,/ што падымаецца над небакраем,/ яно ўзьнімае вышэй і вышэй/ сьцяг перамогі, новай вясны». Усё цудоўна, адно што ніяк ня мог зразумець, дзе я ўжо чуў дужа падобную песьню і такі ж дужа падобны голас!? Ну так, канечне! Фільм з савецкага дзяцінства «Прыгоды Электроніка» — «А нам говорят, что катет короче гипотенузы, а я говорю, что хватит, устал я от этой обузы». :)))

А вось «Dа! Бл…» з «Паранояй» рытмам, стылем вакалу, у пэўным сэньсе і тэкстам да болю прыемна прыгадаў родныя гарадзенскія «КальЯн» ды Deviation. Настальгія. «Dа! Бл…».

Першынства ад мяне — Русі з Такіндангам. Без варыянтаў. Шыкоўнае дыска, настраёвыя галасы, удалы дуэт.

Павал Мажэйка, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net