|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Тузін Гітоў» — 2009. Вызначаем лепшых | 26.06.2009 | Цягам музычнага году 2009 ў гіт-парадзе «Тузіна Гітоў» за 20 тураў было прадстаўлена 69 песень. Сярод іх былі і сапраўдныя гіты, былі і неспадзяванкі. Кожныя 14 дзён наведнікі вызначалі новых чэмпіёнаў і новых аўтсайдэраў чарту ТГ. З мэтай падвядзеньня канчатковых вынікаў году і вызначэньня «лепшых зь лепшых» па добрай і трывалай завядзёнцы на нашым партале ўжо пачалася падрыхтоўка вялікага выніковага туру гіт-параду. Далучыцца да падвядзеньня вынікаў году на першым этапе «Тузін Гітоў» запрасіў экспэртную раду зь ліку музычных рэдактароў папулярных беларускіх радыё-станцыяў. Яшчэ раз пераслухаюць усе песьні з чарту ТГ і прадставяць свае вэрсіі «лепшых дванаццатак» Слава Корань (музычны экспэрт «Эўрапейскага радыё для Беларусі»), Эміль Джафараў (музычны рэдактар радыё «Бі-Эй»), Аляксандар Ажынскі (музычны рэдактар радыё Unistar), Андрэй Халадзінскі (музычны рэдактар «Альфа-радыё»), Ірына Львова (музычны рэдактар «Аўтарадыё») і Сяргей Пратусевіч (музычны рэдактар «Радыё Рацыя»). А ўсе песьні, што будуць згаданыя экспэртамі, у сваю чаргу, возьмуць удзел у вялікім выніковым МЭГА-ТУРЫ. А наведнікі нашага парталу раставяць усе кропкі над «і».Для правядзеньня «МэгаТуру-2009» абраная традыцыйная «алімпійская» схэма «Да апошняга»: пасьля невялікага стартавага пэрыяду штодня адміністратарамі гіт-параду будуць здымацца песьні з найменшай колькасьцю пададзеных за іх наведнікамі галасоў. 12-ка лепшых песень складзе выніковы «залаты» тузін году. Але і на гэтым гіт-парад ня будзе спынены, аж пакуль у ім не застанецца адна песьня — Песьня Году на «Тузіне». Якая песьня стане галоўнай у гэтым годзе, будзе залежыць толькі ад наведнікаў, якія штодня змогуць прымаць удзел у галасаваньні ў звыклай «тузінаўскай» форме. Сачыце за навінамі і не прапусьціце пачатак самага цікавага і захаплялнага туру гіт-параду на «Тузіне Гітоў»! Wiecier Mechaniczny, «Тузін Гітоў» Даведка. Сьпіс (abc…) усіх песьняў гіт-параду «Тузін Гітоў» музычнага сэзону 2009 (15 верасьня 2008 — 25 чэрвеня 2009): 1. 4example — Твой 2. Адыс Абэба — Дзеці 3. Алан Данк feat. Kowka — Вэртыкаль 4. Avana — Анёлы 5. Бан-Жвірба — Гэтае каханьне 6. Хуткі Смоўж — Казакi 7. Crimsonland — Касіў Ясь канюшыну 8. Dа! Бл… — Параноя 9. Djum — З усьмешкай 10. DVA — Абба Ойча 11. Dzed feat. VictoriA — Плакалі 12. Джамбібум — Дзеўкі 13. Детидетей — Гімн моладзі 14. ESPRIT — Знайдзі мяне 15. Fickus — Perpetuum mobile 16. GARADzKIJA — Усё, што мяне ў гэтым сьвеце трымае 17. Glofira — Рух часу 18. Голая Манашка — Атрута 19. IQ48 — Вясна-красна 20. J:морс — Не здавайся 21. Jab Club — Катакомба 22. Jab Club — Ніколі 23. Камоцкі Алесь — Як толькі ты 24. Камоцкі Алесь — Знайдзі мяне 25. Крэчат Аляксей — Янка Купала 26. Крывакрыж — Сьвету толькі зачын 27. Ляпіс Трубяцкой — Зорачкі 28. Litvintroll — Rock’n’troll 29. Люэс — Пустэча 30. Mauzer — Каляда 31. Мутнаевока — Разрываю 32. NatureMorte — Адэлаіда 33. Neuro Dubel — Трываю 34. Nevma — Хутка 35. Някрасава Наста — Вялікі дзень 36. Несьцярэнка Юры — Неба навокал 37. Остап Бендер — Сямнаццаць 38. !otHERos! — Мой сон 39. Палац — Хай месяц 40. Пан Жыжма — Чэ 41. PANaNieba — Правінцыя 42. Паплаўская Ядвіга і Ціхановіч Аляксандар — Белы сьнег (рэмікс) 43. P.L.A.N. — Песьня случчака 44. Rahis — FM 45. Растопчын Аляксандар — Пагоня 46. Разьбітае сэрца пацана — Розавы закат 47. Re1ikt — Брудная дзяўчына 48. Rostra — Нехта 49. Руся і Такінданг — Гэты час 50. Сьцяна — Сьлёзы пад дажджом 51. Shakespeare-mc — Газу няма 52. Смольскі Дзьмітры і Алеся — У бацькоўскім кутку 53. Спрат — На мяжы 54. Stёkla — Да сэрца 55. Sunrise — Варажбітка ноч 56. The UNB — П.С.Н.Л. (L50) 57. Tlusta Lusta — Сэрыялы 58. Троіца — Удоль па рэчачцы 59. UltraВожык — Спадарожнік 60. Вайцюшкевіч Зьміцер — Раз ды разок 61. Вайцюшкевіч Зьміцер — Сьцяг 62. Вецер у галаве — Шпацыруем 63. Vinsent — Адыходзяць караблі 64. Вольскі Лявон і Пугач Уладзімер — Такога няма нідзе 65. Weeping Twilight — Грэх 66. Здань — Правінцыйны рок-н-рол 67. Жнюв — Не хвалюйся 68. ЗМ99 — Кіно 69. Зьмяя — Горад угару - up |
|
|