.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Час «Жнюва»
| 01.07.2009 |

Гурт «Жнюв» зь песьняй «Не хвалюйся» стаў пераможцам апошняга туру ў гэтым музычным сэзоне на «Тузіне Гітоў». Для іх гэтая перамога стала пятай па ліку. За час удзелу ў чарце гурт, які адсутнічаў у музычнай прасторы пяць гадоў, трывала стаў на ногі. Цяпер яны рыхтуюцца да запісу свайго новага альбома, маюць прадставіць сумесную песьню з гуртом Unia, «жнювамі» зацікавіўся і Алег «Jagger» Мінакоў, колішні лідэр рок-каралёў-1995 — Rouble Zone.

ЖнювПяць перамогаў на «Тузіне Гітоў» прынесьлі гурту «Жнюв» ня толькі віртуальны, але і цалкам канкрэтны плён. Музыка «жнюваў» чапанула і Алега Мінакова, які нават паабяцаў дапамагчы з прасоўваньнем каманды на Захад. Беларускі рок-кароль-1995 доўгі час жыве ў Бэльгіі. Магчыма, што тамака «Жнюв» будзе здымаць свой новы кліп. Дарэчы, папярэдні кліп на песьню «Досадно», які хутка будзе прэзэнтаваны,гурт здымаў у Лёндане. Пакуль жа «Жнюв» задумаў запісаць песьню і зьняць супольнае відэа з гуртом Unia: «Яны ўразілі нас сваёй унікальнасьцю і драйвам, ажно сківіцы зьвяло, так закарцела нешта разам зь імі зрабіць», — кажа адзін з удзельнікаў каманды Аляксандар Семянюк.

Пасьля выступу на «Басовішчы» гурт сыходзіць у нядоўгі адпачынак, каб увосень усур’ёз заняцца запісам свайго альбома. «Мы за тое, каб прасоўваць менавіта беларускамоўную частку нашай творчасьці. Тое, што палова песень з дыску будзе па-беларуску — дык гэта дакладна», — кажуць «жнюваўцы».

SB, ТГ

Фота: Любоў Бяляева


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: фитнес орехово