.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Mauzer будзе хэдлайнэрам фэсту «Бандерштат»
| 02.07.2009 |

Беларускі гурт Mauzer разам з украінцамі «Тартак» сталі хэдлайнэрамі трэцяга рок-фэстывалю «Бандерштат», які пройдзе непадалёк ад Луцку ў трэці раз. Фэст праводзіць моладзевая арганізацыя «Нацыянальны альянс» і да ўдзелу клікаюць толькі тых выканаўцаў, творчасьць якіх мае «праўкраінскі зьмест». Для беларускага гурта вырашана было зрабіць адзінае выключэньне.

Ян Маўзэр«Бандерштат» — адзін з самых буйных украінскіх патрыятычных фэстываляў. Абавязковая ўмова — сьпяваць па-ўкраінску. Арганізатары з арганізацыі «Нацыянальны альянс» перакананыя ў тым, што фэст мае засьведчыць украінскую нацыянальную еднасьць, а таму прымаюць заявы выключна ад гуртоў, якія апяваюць дадзеную тэматыку. У выніку пры канцы чэрвеня быў абвешчаны сьпіс удзельнікаў канцэртнай праграмы трэцяга «Бандерштату», а таксама хэдлайнэры першага і другога дня.

8 жніўня на сцену выйдуць сем канкурсантаў, сярод якіх гурты «ІншІ», «Злам», «Де Сенс» ды іншыя. Хэдлайнэрам дня будзе беларускі гурт Mauzer, для якіх арганізатары зрабілі выключэньне, каб прадэманстраваць сваю павагу да беларускай рок-культуры.

9 жніўня сярод канкурсантаў будуць «Мій Батько П’е», «Серцевий Напад», «Спалені Вітрила» ды іншыя. Хэдлайнэр — «Тартак». Акром уласна канцэртаў на фэсьце плянуюцца пэйнтбольныя змаганьні, літаратурныя чытаньні, гістарычныя рэканструкцыі ды шмат чаго іншага.

Падрабязнасьці пра фэст «Бандерштат» і схема даезду

SB, ТГ

Фота: Яўген Сідараў, mauzers.org


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: