.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



EKO Union of Rock: для наведнікаў ТГ — бясплатна
| 02.07.2009 |

З 9 па 11 ліпеня ўжо ў 16 раз у польскім горадзе Вэнгажэва на самым пачатку шляху мазурскіх азёраў пройдзе адзін з самых буйных польскіх рок-фэстаў пад назвай «EKO Union of Rock». Гэтае мерапрыемства штогод наведваюць 20 тысячаў аматараў жывой музыкі. Сёлета тут выступяць амэрыканцы Biohazard, брытанцы Paradise Lost, польска-ўкраінскі праект Voo Voo & Haydamaky, польскія зоркі Myslovitz ды Lao Che. Наведнікі ТГ маюць шанец патрапіць на фэстываль абсалютна бясплатна.

:B:N: на Union Of RockСёлета на вялікай сцэне EKO Union of Rock будуць граць Oceansize (Вялікабрытанія), Voo Voo & Haydamaky (Польшча/Украіна), Paradise Lost (Вялікабрытанія), Myslovitz (Польшча), Biohazard (ЗША), Renton (Польшча), L.Stadt (Польшча), Lao Che (Польшча) ды іншыя.

Ня менш цікавай будзе конкурсная частка, у якой колісь дэбютавалі знаныя цяпер польскія зоркі як Coma, Sweet Noise, California Stories Uncovered. Сёлета першы раз між сабой канкураваць будзе 11 гуртоў з усёй Эўропы. Беларускі бок прадставіць гурт «Абшар» зь Менску. Акрамя праектаў зь Фінляндіі, Шатляндыі, Чэхіі, Славакіі, Вугоршчыны, Украіны, Расеі ды Сэрбіі выступіць адна з самых вядомых зорак польскай альтэрнатыўнай сцэны — каманда Kombajn Do Zbierania Kur Po Wioskach.

На маленькай сцэне, дзе летась прайшоў дзень беларускіх гуртоў («Дзень часопіса Пра-Рок») сёлета адбудзецца канкурс польскіх маладых гуртоў ды «Дзень Вышэградзкі» (Чэхія, Славаччына, Вугоршчына).

«Union of Rock» спачатку ладзілі вайскоўцы зь мясцовай ваеннай часткі. Яны і дагэтуль выступаюць аднымі з арганізатараў і маюць на яго вялікі ўплыў. Дзякучы ім усіх гледачоў ў намётавым гарадку штодзень чакае гарачы вайсковы суп, што даецца абсалютна бясплатна.

Сам горад Вэнгажэва знаходзіцца на паўночным усходзе Польшчы, непадалёк ад польска-расейскай мяжы. Гэта мілы горад на самым пачатку шляху мазурскіх азёраў, тут і па-за фэстам з задаваленьнем можна адпачыць на прыродзе. У Вэнгажэва даехаць можна праз суседні горад Гіжыцко (цягнік зь Беластоку едзе недзе 2—3 гадзіны — кошт 35 злотых), а з Гіжыцка далей, напрыклад на спэцыяльным бясплатным «Рок-Бусе», што будуць 9-га ліпеня цэлы дзень прывозіць гледачоў на фэст.

Наведнікі ТГ маюць шанец атрымаць бясплатныя квіткі на ўсе дні фэстывалю. Для гэтага трэба адказаць усяго на адно пытаньне — назваць як мінімум тры беларускія гурты, якія выступалі на фэсьце Union of Rock. Адказы можна дасылаць на orion@pro-rock.pl цягам 3 ліпеня.

Першыя тры чалавекі, якія першымі правільна адкажуць на пытаньне, атрымаюць па два квіткі на фэстываль.

Даезд на EKO Union of Rock 2009 празь Беласток:

— цягнікі ў Гіжыцко: 7:00, 12:40 (кошт 34 зл.)
— электрычка ў Гіжыцко зь перасадкай у Элку: 5:26, 14:15, 18:05 (кошт 21 зл.)
— электрычка + цягнік ў Гіжыцко зь перасядкай у Элку: 17:00 (кошт 31 зл.)
а далей:
— бясплатныя «Рок-бусы» Гіжыцко-Вэнгажыва: 8:10 , 9:45, 13:00, 15:30, 16:50
— аўтобусы PKS (вельмі шмат, танныя)


Сайт фэстуrock.wegorzewo.pl

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net