.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Hair Peace Salon: надзеі спраўдзіліся
| 05.09.2009 |

У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» гурт Hair Peace Salon прадстаўляе песьню «Студзень», зробленую на пераклад Віталя Воранава: «Мы ставілі на ангельскую вэрсію, як на галоўны наш гіт, але толькі ў беларускім варыянце мы задаволіліся яе гучаньнем», — кажа вакаліст гурта Алег Вяль.

Hair Peace SalonМузыканты з Hair Peace Salon тлумачаць, што калі прапанавалі для перакладу песьню «Ice Age», то імкнуліся скарыстацца другім шанцам. «Калі мы запісвалі гэты твор першапачаткова, то думалі якраз ставіць на яго, як на галоўны. Нам „Ice Age“ падавалася выдатнай і ў пляне тэксту, і ў пляне музыкі. Але надзеі ня спраўдзіліся», — апавядае вакаліст гурта Алег Вяль.

На дапамогу прыйшла беларуская мова. Беларускі тэкст, напісаны літаратарам Віталём Воранавым, дадаў жывасьці сьпеву, да ўсяго музыканты цалкам перазапісалі і двойчы перазьвялі трэк. «Цяпер мы задаволеныя яе гучаньнем. Можа нават на 90 працэнтаў», — кажуць музыкі, вядомыя сваім грунтоўным падыходам да справаў. Перад тым, як даць свой першы канцэрт, Hair Peace Salon рэпэтавалі чатыры гады, над першым сынглам працавалі ля трох гадоў, а паўнавартасны альбом пішуць цягам усёй сваёй 11-гадовай творчасьці. Затое са «Студзенем» управіліся менш чым за месяц — настолькі захапляльнай была праца.

«Мы пяем па-ангельску, таму што пэўныя ў тым, што ангельскамоўнае мастацтва павінна прысутнічаць тут. Гэта набліжае нас да эўрапейскага кантэксту. Аднак, наша мова — вельмі клёвая. Таму маем намер сьпяваць і па-беларуску. Мы ж жывем тут», — зазначаюць музыканты з Hair Peace Salon.

Hair Peace Salon — Студзень (музыка і словы гурта, беларускі тэкст — Віталь Воранаў).
Песьня прадстаўляецца ў межах праекту «Тузін. Перазагрузка» парталаў music.fromby.net і www.budzma.org
.

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: