.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Тузін» перагрузіўся
| 11.09.2009 |

На «Тузіне Гітоў» стартуе новы, шосты па ліку, сэзон гіт-параду. 12-ка песьняў, што распачынаюць адзіны беларускамоўны сеціўны чарт абяцае стаць ці ня самай цікавай за ўсю тузіноўскую гісторыю. Справа ў тым, што яе склалі песьні-ўдзельніцы «Перазагрузкі» — новага супольнага праекту «Тузіна Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі».

Тузін. ПеразагрузкаУ праекце «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» ўзялі ўдзел адны з самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсійнасьць у музычным падыходзе і жаданьне экспэрымэнтаваць. Кожны зь іх перазапісаў адзін з сваіх галоўных гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсійнымі перакладчыкамі.

Такім чынам у першым туры гіт-параду новага сэзону бяруць удзел наступныя песьні:

«Чароўны кролік» пераможцы беларускага адбору на дзіцячую «Эўравізію-2009» Юры Дземідовіча (пераклад песьні падрыхтавалі Сяргей Балахонаў і сам Юры Дземідовіч).

«Бяжы» Насты Шпакоўскай і ейнага гурта Naka (пераклад Сяргея Балахонава).

«Каханьне ня ўзьнікла» ці ня самых вядомых айчынных італьянцаў з Da Vinci (беларускі варыянт тэксту «L'amore non esiste» падрыхтаваны Алесем Камоцкім).

«У неба» хлапцоў зь «Нестандартнага варыянту» ў перакладзе Сяргея Балахонава. Дарэчы гэтую песьню ўжо называлі працягам вядомага N.R.M.-аўскага кавэру «Паветраны шар».

«Пад купалам нябёс» — новая вэрсія вядомай кампазыцыі гурта «Стокс», тэкст якой быў перакладзены Глебам Лабадзенкам.

«У сьвеце не адны» ад Atlantica — беларуская вэрсія апошняга гіта «It's Not About Us» у перакладзе Віталя Воранава. Лідэр праекту Алекс Дэвід прызнаецца, што настройваўся на запіс перачытваючы Ўладзімера Караткевіча.

«My Babe» ў беларускамоўнай электра-поп вэрсіі гурта Tanin Jazz (перакладам займаўся Віталь Воранаў).

«Студзень» — галоўны гіт Hair Peace Salon у перакладзе Віталя Воранава.

«Трыюмф волі» выканаўцы нігілістычнага джазу і сьпевака сюрэалістычнага гвалту Сяргея Пукста (песьню пераклаў Андрэй Хадановіч).

«Запалкі» — колішні «фабрычны» гіт Дакоты ў перакладзе Глеба Лабадзенкі.

«Маці» гурта «Сердце дурака» аўтарства Цімафея Яравікова.

«Новы мост» у выканьні Сьветы Бень і гурта «Серебряная свадьба». Песьня-прысьвячэньне фільму Лео Каракса «Каханкі з Новага маста» над тэкстам якой апроч аўтаркі таксама працавалі Сяргей Балахонаў і Вікторыя Дашкевіч.

WM, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net