|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Нестандартны варыянт»: «Не чакалі» | 25.09.2009 | У двубоі на ТГ зь Юрам Дземідовічам пераможцам выйшаў «Нестандартны варыянт» зь песьняй «У неба». Гэты твор стаў пераможцам першага туру ў гэтым музычным сэзоне, набраўшы 850 галасоў. Вакаліст «Нестанды» Міх дзівіцца: «Не чакаў такога посьпеху. Нам прыхільнікі нават сказалі, што беларуская вэрсія куды лепш за арыгінал». Лідэр «Нестанды» Міх прызнаецца, што сваю новую-старую песьню «Ў неба» пасьля запісу асабліва не піярыў нідзе. Вырашыў напісаць пра новы запіс «у кантакце» і выкласьці сам трэк на сайце «Нестанды» толькі калі пачалося галасаваньне ў першым туры на «Тузіне Гітоў». І быў нямала зьдзіўлены людзкой рэакцыі. «Песьня стала шалёна папулярнай, сабрала за некалькі дзён сотні станоўчых водгукаў. Прыхільнікі нават пісалі, што беларуская вэрсія куды лепей за арыгінал. Дзіва, але не прыгадваю, каб нехта напісаў пра яе нешта адмоўнае», — кажа Міх. Тым ня менш, перамозе на ТГ ён усё адно зьдзівіўся. «Магчыма на аўдыторыю гіт-параду паўплывала і згадка, што гэта нібы працяг „Паветранага шару“», — мяркуе музыкант.«Нестанда» вагаецца ў якой вэрсіі выконваць «У неба» на сваіх канцэртах. Хлопцы шчыра кажуць, што па-беларуску ім сьпяваць цяжкавата, але натхнёныя такой падтрымкай абяцаюць мову падцягнуць. ТГ угару - up |
|
|