|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
De Shifer: “Час прыйшоў!” | 03.05.2006 | Украінскі гурт прэзэнтуе на “Тузіне Гітоў” гіт памаранчавай рэвалюцыі, які цяпер музыкі запісалі па-беларуску. Лідэр гурта Зьміцер Богуш кажа, што з задавальненьнем і цікавасьцю ягоная каманда возьме ўдзел у “Тузіне Гітоў”. “Час прыйшоў” дэбютуе ў новым туры нашага гіт-параду. У інтэрвію ТГ З.Богуш апавядае, што “Час прыйшоў” была напісана яшчэ да вядомых падзеяў ва Ўкраіне. “Але з пачаткам памаранчавай рэвалюцыі мы крыху падкарэктавалі тэкст, дадаўшы ў рэфрэн словы “Час прийшов”. У народзе гэтая песьня набыла назву “Так! Юшчанка!” і стала адным з галоўных рок-гімнаў украінскай рэвалюцыі. Менавіта за гэтую песьню “De Shifer” атрымалі памятны знак “Ганаровыя ўдзельнікі Памаранчавай рэвалюцыі”. Цікава, што летась на ўкраінскім фінале конкурса “Эўравізія” гэтая песьня заняла 4-ае месца (першымі, нагадаем, былі “Грынжолы”). “Час прыйшоў” увайшла таксама ў некалькі дакумэнтальных стужак пра Ўкраіну ў якасьці саўндтрэку - Тimes up! (Канада), Гномікі ідуць (Польшча), Orange chronicles (ЗША).Беларускамоўны варыянт гэтае песьні “De Shifer” прэзэнтавалі пры канцы сакавіка ў прэс-цэнтры блёку “Наша Ўкраіна”. “Мы лічым, што гэтая песьня – інтэрнацыянальная. Па-беларуску мы яе запісалі ў падтрымку дэмакратычных сілаў вашае краіны”, - кажа З.Богуш. Асноўную вакальную партыю ў гэтым варыянце выконвае Юлія Котава – сьпявачка, якая зусім нядаўна далучылася да калектыву (яе ж голас гучыць у расейскай і ангельскамоўнай вэрсыі гіта). “Час прыйшоў” мае ўвайсьці на інтэрнацыянальны сынгл каманды FREEDOM SONG. De Shifer - Час прыйшоў! (муз.З.Богуш, сл.Я.Калесьнік). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB угару - up |
|
|