.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Абраныя гурты-ўдзельнікі LIVEinROCK
| 11.11.2009 |

За галоўны прыз канцэрту-конкурсу беларускамоўнага року — LIVEinROCK будуць змагацца дзесяць калектываў з розных куткоў Беларусі. Двухдзённы фэст, які быў раней вядомы пад назвай «Ноч ваўкалака» адкрыецца 14 лістапада ў Полацкім палацы культуры. Хэдлайнэрам cтане Neuro Dubel.

DevilWaltzДля ўдзелу ў конкурсе былі адабраныя дзесяць камандаў, шэраг зь якіх добравядомыя наведнікам ТГ. Сярод іх — гурт ESPRIT і берасьцейская Sciana. Заявы таксама падалі менскія каманды «The nauSKAcok», Alta mente, «Амерта», віцебчукі Jenowa. Полацак і Наваполацак будуць прадстаўляць The Perfect Life, DevilWaltz, «Коло Прави» і «Белый дом». Госьцем фэсту стане гурт Neuro Dubel. Конкурсная частка канцэрту пачнецца 14 лістапада ў 14:00.

Фэст беларускамоўнага року ў Полацку пройдзе ўжо трэці раз. Папярэдняя яго назва — «Ноч ваўкалака», прысьвечаная вядомаму полацкаму князю Ўсяславу Чарадзею, на жаль, не атрымала згоды гарадзкіх уладаў, як занадта паганская. Таму арганізатарамі было вырашана сёлета правесці фэст пад назвай LIVEinROCK. Летась галоўны прыз з рук Касі Камоцкай атрымаў гурт «Dа! Бл…».

ТГ

Фота: ximik.info


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: Срочные перевозки самолётом теперь не проблема.