.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Экспэрт ТГ А. Мялешка: «Галоўнае — не варыцца ва ўласным соку»
| 20.11.2009 |

Экспэрт ТГ нарадзіўся 21 сьнежня 1975 году. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага ўнівэрсытэту (2000). Працаваў у газэтах «Пагоня», «Белорусская молодёжная», «Наша Ніва», «Экспресс-новости», «Ніва» (Беласток). Кіраваў у Горадні і на Гарадзеншчыне сеткай незалежнага распаўсюду. У 1997—2002 гадах — арганізатар канцэртаў беларускіх і замежных музыкаў, у прыватнасьці N.R.M., Deviation, ULIS, Касі Камоцкай. Выдаваў музычны праект «Музыкі супраць расізму», прадусаваў шэраг беларускамоўных каманд з Горадні. Лічыць, што беларуская музыка павінна ахопліваць усе стылі і накірункі.

Андрэй МялешкаУ гэтым зрэзе выканаўцаў усё перамяшалася: народныя напевы і сучасны хардкор, старадаўнія песьні кабарэ і песьняроўскія напевы. Але можна зрабіць выснову, што за апошнія 10 гадоў на беларускай сцэне мала што зьмянілася. Новыя твары зьявіліся, аднак стылі засталіся старымі. Некаторым з удзельнікаў ТГ варта бы падтачыць майстэрства і зьезьдзіць у тур па Беларусі, каб іх пачулі ў розных мястэчках і гарадах, а не сядзець у сваім горадзе ды варыцца ва ўласным соку.

Akute — «БИ-2» па-беларуску. «Адзіноцтва» — троху заўныўная песьня, можа нават выклікаць спробу самагубства. «Краіна 2.0» ад «Глюкаў» — «Баста» ў сумесі з «Чёрным кофе» і старой «Мрояй». Грымучая сумесь з файнымі словамі. «Каханьне» ад In Search For — песньняроўскія напевы пераробленыя на сучасны манер. IQ48 з «Джамбібумам» паспрабавалі спалучыць рэп з народнымі напевамі, а Ivory — ньюкасмаполітан пачатку 90-х з бардаўскімі сьпевамі. «Спрат» прасьпяваў пра сны для няўдачнікаў, якія ня могуць сустрэцца. Timm — мёртвыя дэльфіны і «Агата Кристи» па-беларуску. ZM99 з Памідоравым: крыкі, рэп і хуткамоўкі ў хардкор стылі. Соры, але не маё.

Пачуўшы песьню «Бяжы» ад гурта Naka падумаў, што Лаліта Міляўская вырашыла засьпяваць па-беларуску, прычым даволі ўдала. У «Нестадартнага варыянта» — усё стандартна, пераклад на беларускую амаль нічога не зьмяніў, у іх усе песьні на адзін манер. Падтрымаў бы добрым словам «Сердце дурака», хоць канфлікт бацькоў і дзяцей не раскрыты.

«Серебрянная свадьба» нібы ў францускім кабарэ сьпявае для замежнікаў, што заехалі папіць кавы з круасанам. Вельмі добрая песенька да ўвасабленьня «Трыюмфальнай аркі» альбо «Час жыць і час паміраць». Уласна і галасаваў за «Новы мост», бо Рэмарк — адзін з маіх улюбёных аўтараў.

Андрэй Мялешка, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net