.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Паэзія граху» ад MAUZER
| 17.12.2009 |

У новым туры на ТГ — песьня ад гурта MAUZER. На прызнаньне лідэра гурта Яна — «Я люблю боль» найбольш поўна адлюстоўвае канцэпцыю другога альбома каманды — Porna. «Мы зрабілі сапраўды шмат працы, мы прайшлі праз шмат самых разнастайных вядомых і невядомых перашкод і скандалаў, каб падарыць людзям гэты альбом і гэтую песьню», — кажа Ян.

Ян Маўзэр«Я люблю боль» — найбольш поўна адлюстоўвае канцэпцыю нашага другога альбома — Porna. «Тузіну» мы даем магчымасьць першым пазнаёміць зь ёй шырокае грамадзтва. Другі альбом накладае яшчэ больш адказнасьці. Бо трэба зрабіць ня проста ня горш, трэба зрабіць лепей, трэба выйсьці на наступны ўзровень.

Мы пісалі барабаны ў студыі «Селах» у Менску, бас — супольнымі высілкамі B.S.S.R_recordz і MAUZER recordings, гітары — «Арзамас-16» у супрацоўніцтве з MAUZER recordings, вакал, клявішы, зьвядзеньне і майстраваньне — MAUZER recordings. Мы ўдзячныя кожнаму чалавеку, які хоць адным добрым словам, падтрымліваў нас.

Падазраю, што песьня «Я люблю боль», як і шмат што зьвязанае з MAUZERам, будзе зразуметая няправільна. Верагодна, нехта абвінаваціць нас у сэксізьме, спэрматаксыкозе і гомасэксуалізьме. Я завочна рады гэтаму. Мне падабаецца быць складаным для сучасьнікаў. Аб чым гэтая песьня? Паслухайце.

Мы зрабілі сапраўды шмат працы, мы прайшлі праз шмат самых разнастайных вядомых і невядомых перашкод і скандалаў, каб падарыць людзям гэты альбом і гэтую песьню. Нас закармілі злосьцю і брудам. Нам было так цяжка, што хацелася кінуць усё і больш ніколі-ніколі не займацца музыкай. Нашая музыка гэта нашая вайна з рэчаіснасьцю, з правільным ходам падзеяў. Магчыма, мае словы пададуцца залішне патаснымі. Чужыя драмы заўсёды невыносна банальныя — пішуць дзяўчынкі «ўкантакце». Насалоджвайцеся нашым болем. Нашай паэзіяй граху.

MAUZER — Я люблю боль (музыка — Kolxz, словы — Ян Маўзэр)
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


Jan Mauzer, для «Тузіна Гітоў»

Фота: Яўген Сідараў, mauzers.org


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net