.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Пяты пайшоў: пабачыў сьвет «Прэм’ер Тузін — 2009»
| 24.12.2009 |

Напярэдадні Калядаў на лэйбле West Records выйшаў дыск «Прэм’ер Тузін — 2009». Па традыцыі на пятай па ліку складанцы ТГ — найлепшыя песьні сэзону, адабраныя экспэртамі і наведнікамі гіт-параду. Бонусам — 30 песень у мр3.

Прэм`ер Тузін - 2009Шэсьць гадоў на «Тузіне» амаль бесьперапынна праходзіла галасаваньне за самыя актуальныя беларускія песьні — на гэты момант праходзіць ужо 122 тур гіт-параду. І цяпер West Records выдае чарговую складанку актуальнай музыкі, дзе сабраныя пераможцы гіт-парадаў за музычны сэзон 2009 году.

«Тузін Гітоў» цяпер — гэта 50 000 наведнікаў парталу і 80 000 спампоўваньняў песень кожны месяц, радыёвэрсія гіт-параду на хвалях радыё «Рацыя» і суцэльнае сьвята якаснай беларускай музыкі. Дыск — гэта своеасаблівае абагульненьне зробленага беларускімі музыкамі за гэты год.

Натуральна, што для «Тузіна» як для гіт-параду найгалоўнейшымі заўсёды зьяўляюцца звычайныя слухачы, наведнікі парталу, і вынясеньне апошняга вэрдыкту застаецца менавіта за імі. У гэты раз на першым этапе адбору была створана спэцыяльная экспэртная рада з прадстаўнікоў разнастайных беларускіх радыёстанцыяў. Абіраць кампазыцыі для складанкі са свайго прафэсійнага пункту гледжаньня дапамагалі музычныя рэдактары «Альфа-радыё», радыё «Бі-Эй», «Аўтарадыё», «Эўрапейскага радыё для Беларусі», Unistar і радыё «Рацыя». Але канчатковае права абіраць найлепшых зноў засталося за слухачамі. Наогул у музычным сэзоне 2009 году ў гіт-парадзе ўдзльнічала 69 песьняў. Цягам году прымалася ўсё, што прыносілася, галоўны крытэр — якасьць запісу: не браліся зусім сырыя і аматарскія дэма.

«Залатыя» выніковыя складанкі заўсёды маюць посьпех, бо гэта, па сутнасьці, гіты, якія слухачы абралі для сябе ж саміх. Лепшае за 2009 год, справаздача, падарунак пад елачку — «Тузін» гэта ўсё разам.

Гэты год паказаў, што беларуская музыка трымаецца ня толькі дзякуючы тром-пяці кітам, — кажа адзін з заснавальнікаў парталу Сяргей Будкін, — пра гэта сьведчыць вялікая колькасьць цікавых новых праектаў. Трэба адзначыць, што ў чартах перамагае ня толькі мацнейшы, але і той, у каго прыхільнікі больш заарганізаваныя — асноўную ролю тут грае найперш прасунутасьць аўдыторыі і здольнасьць заахвоціць аддаць свой голас як мага большую колькасьць людзей… Але, зь іншага боку, галасаваць за абышто ніхто ня будзе. Таму на выхадзе мы маем — выкрышталізаваны прадукт: галоўныя беларускія песьні музычнага сэзону.

Дыск «Прэм’ер Тузін» ужо ў продажы ў беларускіх дыскарнях.
Замовіць дыск у сеціве можна праз пляцоўкі Knihi.net ды Prastora.by
.

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: