|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Абраныя найлепшыя беларускія кліпы | 04.01.2010 | Арганізатары прэміі «Кліп-марафон-2009» паведамілі ТГ вынікі галасаваньня за найлепшае музычнае відэа. 3-е месца за працай Натальлі Чатковай на песьню Алеся Камоцкага «Знайдзі мяне», другое — за відэа «Карыда» ад IQ48 вытворчасьці палякаў TV Working Studios. А першае месца досыць нечакана заняла праца Аляксандра Меліхаўца на песьню «Восеньскі вальс», што выконвае Vinsent. Галасаваньне праходзіла на старонцы NetRadio. Арганізатар прэміі Міхал Нядзьвецкі кажа, што ў 2009 годзе беларускага відэа было зьнята небагата. У «Кліп-марафоне» да ўліку бяруцца толькі ролікі на беларускамоўныя песьні. Такіх было з два дзясяткі, а ў галасаваньні ўдзельнічалі сем кліпаў, адабраных самімі завадатарамі прэміі. Па выніку 3-е месца за працай Натальлі Чатковай на песьню Алеся Камоцкага «Знайдзі мяне», другое — за відэа «Карыда» ад IQ48 вытворчасьці палякаў TV Working Studios. А першае месца досыць нечакана заняла праца Аляксандра Меліхаўца на песьню «Восеньскі вальс», што выконвае Vinsent.«Мы ставілі на кліп Камоцкага, які тым больш заваяваў ужо ўзнагароду на фэсьце Teranova, — кажа Міхал Нядзьвецкі. — Але меркаваньне гледачоў было іншае, таму менавіта кліп Vinsent’а будзем лічыць найлепшым у 2009 годзе». На просьбу ТГ відэа на «Восеньскі вальс» паглядзеў кінакрытык Максім Жбанкоў. «Гэта той выпадак, калі кліп адпавяе стылю выканаўцы — патасны, прэтэнцыёзны, — кажа Максім. — Нармальнае ўвасабленьне мрояў першакурсьніка філфаку, каб усё было драматычненька і лісьце трапляла ў твар галоўнаму герою. Але ў гэтай працы занадта банальны візуальны шэраг, гульня з штампамі. Мім, восень, дзяўчына, выканаўца — гэта ўсё набор рэплікаў, якія аніяк не складаюцца ў адну гісторыю. Гэта найбольш простае творчае вырашэньне, таму ён можа спадабацца максімальна шырокаму колу гледачоў». Сёлета арганізатары «Кліп-марафону» плянуюць зладзіць вялікае канцэртнае шоў, дзе будуць узнагароджаныя ня толькі аўтары найлепшых кліпаў 2009 году. На задуму «кліпмарафонаўцаў», на цырымоніі будуць таксама падсумаваныя вынікі першага дзесяцігодзьдзя ХХІ стагодзьдзя і названае найлепшае відэа за гэты час. ТГ угару - up |
|
|