.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Беларускія рокеры адзначаць 23 лютага
| 28.01.2010 |

IQ48, ZM99 і Hasta La Fillsta вырашылі адзначыць 23 лютага без ідэалягічнага патасу, а разам з тым правесьці ў гісторыю традыцыю піць піва на вуліцах. У гэты дзень у менскім клюбе Jolly Roger Cafe адбудзецца міні-фэст «Сьвята герояў». «Канцэрт прысьвячаем сумнай даце забароны на расьпіцьцё слабаалькагольных напояў на вуліцах, а зусім ня дню ўтварэньня савецкай арміі ці краёвай абароны», — кажа адзін зь яго ўдзельнікаў Яўген Бузоўскі з IQ48.

Hasta La FillstaСьвята дня абаронцы Айчыны ў айчынных рокераў ніколі не было ў пашане. Аднак тройка альтэрнатыўных менскіх камандаў усё ж вырашылі скарыстацца сьвяточнай нагодай. «Айчыну заўсёды павінен нехта абараняць. Мы абараняем культуру сваёй Айчыны, без культуры ня будзе Айчыны», — кажа Вольга Самусік, якая цяпер вакалісткай у гурце Hasta La Fillsta. Для яе гурта гэта будзе першы выхад на публіку пасьля 10-гадовага перапынку.

Вядома ж, удзельнікі «Сьвята герояў» ставяцца да гэтай нагоды безь вялікай долі сур’ёзнасьці. «Канцэрт прысьвячаем сумнай даце забароны на расьпіцьцё слабаалькагольных напояў на вуліцах, а зусім ня дню ўтварэньня савецкай арміі ці краёвай абароны», — кажа адзін зь яго ўдзельнікаў Яўген Бузоўскі з IQ48. «Здаровыя лосі» ў фэсьце «Сьвята герояў» зробяць стаўку на гіты свайго альбому «Героі!». У гэты вечар музыкі зьбіраюцца прэзэнтаваць і некалькі новых песень.

«А чаго бы не зайграць нам у гэты дзень, калі палова гурта ўжо адслужыла ў войсках», — пасьміхаецца Ўладзімер Сахончык з гурта ZM99. Менавіта на «Сьвяце герояў» гурт мае прэзэнтаваць ужывую песьні з свайго інтэрнт-сынглу «ZM99.NET».

Канцэрт «Сьвята герояў» адбудзецца 23 лютага ў 19:00. Клюб Jolly Roger Cafe (вул. Талбухіна, 4). Квіткі: 15 000 — 20 000 руб.

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net