|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Барзыкін будзе | 29.01.2010 | Самыя сьмелыя піцерскія рокеры, аўтары перабудовачнага рок-гіта «Твой папа — фашист» — гурт «Телевизор» наведаюць Менск, каб справіць свае чвэрць стагодзьдзя і прэзэнтаваць новую праграму «Дежавю». «Падаецца, што ў Беларусі рэчаіснасьць закансэрваваная. Ёсьць нібы шчасьце, якога на самой справе не існуе, яно палягае ў тым, што цябе ахоўвае міліцыя і паўсюль адносная чысьціня», — заявіў лідэр гурта Міхаіл Барзыкін у інтэрвію «Тузіну Гітоў». Пачынальнікі расейскай нэарамантыкі ня гралі ў Менску два дзесяцігодзьдзі. За гэты час іх нелюбімы Савецкі саюз распаўся, але «Телевизор» працягвае займаць пратэстную пазыцыю. Цяпер Барзыкін прысьвячае песьню «Твой папа — фашыст» не Гарбачову, а Пуціну зь Мядзьведзевым. «Як у вашым, так і ў нашым выпадку за стабільнасьцю намагаюцца схаваць адсутнасьць хоць нейкага руху, стагнацыю, якая бокам выйдзе наступным пакаленьням. Гэта шыльда, за якой можна нічога не рабіць. У Расеі гэта вельмі адчувальна, тут стабільнасьць такога характару, як на могілках», — разважаў лідэр гурта ў інтэрвію ТГ. Праз такія погляды рокер па-ранейшаму не ў пашане ва ўладаў — на расейскіх тэлеканалах ды радыё яго не пабачыш і не пачуеш.Канцэрт «Телевизора» ў Менску меўся адбыцца 21 лістапада, але тады з тэхнічных прычынаў быў перанесены. Выступ гурта адбудзецца 6 лютага ў 19:00 ў менскім R-Club (вул. Сурганава, 26). Барзыкін засьпявае свае галоўныя песьні за 25 гадоў ды прэзэнтуе новы альбом «Дежавю». Падрабязнасьці пра канцэрт. ТГ угару - up |
|
|