.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Неба», што стварылі ZM99
| 04.02.2010 |

У новым туры на ТГ гурт ZM99 прэзэнтуе сваю новую песьню «Неба», напісаную ў пераломны час у гісторыі каманды: «Мы знаходзіліся ў нейкім вакууме, выціснутыя, як псыхалягічна, так і эмацыйна. Ня ведалі, што нам далей рабіць. Неабходна было вызначацца, у якім кірунку мы будзем працаваць і ці будзем наогул», — кажа гітарыст каманды Ўладзімер Сахончык.

Зоя КаральчукПесьня «Неба» была напісаная ў той час, калі мы думалі, што нашаму гурту прыйшоў поўны гамон. У нас не было бубнача і вакала, як такога. Мы знаходзіліся ў нейкім вакууме, выціснутыя, як псыхалягічна, так і эмацыйна. Ня ведалі, што нам далей рабіць. Неабходна было вызначацца, у якім кірунку мы будзем працаваць і ці будзем наогул.

Тады знаёмы Яўгена БроўкіDJ Art прапанаваў нам стварыць рэп-праект, з жывымі інструмэнтамі. Але Зоя Каральчук выпадкова пачула працоўны матэрыял і прапанавала сваё бачаньне. Тады стала зразумела, што іншы праект нам не патрэбны. Мы запісалі «Неба» з прыцягненьнем духавой сэкцыі, каб разнастаіць нашу музычную палітру. Зрабіць наш матэрыял жывейшым і цікавейшымі, але пры тым не рабіць дамінуючымі духавыя. Гэта напраўду складана, бо труба надта яркі і выразны інструмэнт.

Песьня «Неба» — адна з найлепшых нашых кампазыцыяў. Мы не прэтэндуем на перамогу ў гіт-парадзе, але галоўнае бачым у тым, што праз ТГ яе пачуюць людзі. Тым, хто дапамог аднавіцца гурту «Зьмяя» і падтрымаў нас пры зьмене назвы на ZM99, хто ня даў зьнікнуць яшчэ адной беларускай групе — вялікая падзяка.

ZM99 — Неба (словы — Зоя Каральчук, музыка гурта).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


Уладзімер Сахончык, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: украшение цветами . Необходимо остановиться в Москве? Вашему вниманию квартиры на сутки в Москве - экономично!