.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Апошні сьпеў» ад Vicious Crusade
| 04.02.2010 |

Лідэры беларускай мэтал-сцэны прэзэнтуюць у новым туры на «Тузіне Гітоў» свой «Апошні сьпеў» — беларускамоўную вэрсію песьні «Final Chapter» з свайго самага значнага альбома The Unbroken. Трэк быў адмыслова запісаны для перавыданьня дыску. «Калі мы пабачылі пераклад з ангельскай гэтай песьні, адразу вырашылі яе запісаць», — кажа лідэр гурта Зьміцер Басік.

Vicious CrusadeVicious Crusade сьпявае ў асноўным па-ангельску. Але ў рэпэртуары ў зорак айчыннага мэталу ёсьць песьні па-француску, гішпанску і беларуску. «Апошні сьпеў» — іх другая песьня па-беларуску. Дагэтуль у 2003 годзе музыкі запісалі песьню «Айчына». «Аднойчы я атрымаў ліст ад сябры нашага гурта Арцёма Хмарука, які вырашыў зрабіць падарунак і перакласьці тэкст „Final Chapter“ на беларускую мову, — апавядае лідэр Vicious Crusade Зьміцер Басік. — Пераклад быў настолькі ўдалым і блізкім да англамоўнага арыгіналу, што мы адразу ж вырашылі запісаць песьню на беларускай мове».

Стылістычна тэкст дапрацаваў Павал Ермак, аўтар тэксту да той самай «Айчыны». Арыгінальная вэрсія песьні была запісаная ў 1998 годзе і ўвайшла ў альбом The Unbroken — адзін з самых значных у гісторыі беларускай мэтал-музыкі. Дыск ужо вытрымаў трэцяе выданьне. У апошні калекцыйны рэліз якраз і ўвайшоў «Апошні сьпеў».

Зьміцер Басік кажа, што пасьля двух пасьпяховых беларускамоўных гітоў у яго зьявілася думка пра запіс цалкам беларускамоўнага рэлізу.

Vicious Crusade — Апошні сьпеў (музыка гурта, словы — Арцём Хмарук, Павал Ермак).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: пищевые добавки