.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Трэці бой на «Graffiti Open Music Fest»
| 08.02.2010 |

У трэцім адборачным канцэрце фэсту возьмуць удзел The Unlimited Trio — самая прафэсійная каманда з усіх тых, хто падаў заявы, FratreZ з тэатральным фольк-рокам ды полацкія дзяўчыны-правакатаркі — гурт Indra.

ГрафіціПа выніках галасаваньня журы і гледачоў на другім канцэрце фэсту пераможцам апынуўся гурт Jenowa, які набраў 60 балаў, па 30 балаў — у гуртоў Unia і «Слайды».

Трэцяе па ліку змаганьне адбудзецца ў аўторак, 9 лютага. У трыбоі возьмуць удзел гурт The Unlimited Trio, куды ўваходзяць спрэс ляўрэаты прафэсійных міжнародных конкурсаў. Хлопцы выконваюць інструмэнтальную музыку ўласнага аўтарства. Канкурэнцыю ім складзе гурт FratreZ, што экспэрымэнтуюць у музычна-тэатральным кірунку ды арыентуюцца на фольк-музыку. Трэці выступоўца — гурт Indra, што складаецца пераважна зь дзяўчынаў і вядомы правакацыйнымі сьпевамі на словы Леры Сом.

Судзьдзём тыдня будзе прамоўтэр Зьміцер Шэпелевіч, кіраўнік канцэртнага агенцтва UniArtPro. Пераможца вызначыцца па выніках галасаваньня. Паводле ўмоваў фэсту, голас судзьдзі залічваецца за 50 балаў, голас кожнага гледача канцэрту — 5 балаў, кожны голас на інтэрнэт-галасаваньні цягам тыдня пасьля канцэрту — 1 бал. Пасьля балы сумуюцца і вызначаецца найлепшы.

Падрабязньней пра ўмовы галасаваньня — тут.

9 лютага. Graffiti Open Music Fest. Менск. Клюб «Графіці». 19:00 — 23:00. Уваход: 15 000 руб.

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2010
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net

Рэкляма: