|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Валік Грышко на далонях вясны | 17.05.2006 | Хоць вясна паступова адыходзіць, музыка Валік Грышко вырашыў прэзэнтаваць у новым туры сваю новую кампазыцыю “На далонях вясны”. Усе песьні Валіка будуць актуальныя ў кожную паравіну году, бо, як прызнаецца музыка, усе яны “пра адно і тое ж” – пра каханьне. “На далонях вясны” Грышко выконвае не адзін, на бэк-вакале – сьпявачка Nina і Каця, вядомая з праекту “Штрых кот”. Пра сёньняшнія свае зацікаўленасьці, новыя праекты і песьні Валік Грышко распавёў ТГ. На пытаньне, а ці можна дзе-небудзь пабачыць ужывую бэнд Грышка, Валік адказаў, як адрэзаў: “А нідзе нас не пабачыце!”. Выявілася, што ён зараз не выступае, а здымае кліпы. Як вядома, Грышко працуе рэдактарам на беларускім MTV, таму найбольш поўна адчувае нястачу новага музычнага відэа. У бліжэйшы час музыка і рэжысэр плянуе зрабіць адразу тры кліпы: для гуртоў “Зігзаг”, “Кillkitau” і для свайго ўласнага прадусарскага праекту. “Гэта будзе мая сумесная праца з адной сьпявачкай, імя якой я пакуль раскрываць не хачу. Скажу толькі, што песьня будзе па-ангельску, а на гітары будзе граць Піт Паўлаў” – кажа Грышко.Пакуль жа музыка скончыў працу над сваёй новай беларускамоўнай кампазацыяй “На далонях вясны”, якую і прэзэнтуе на меркаваньне наведнікаў “Тузіна Гітоў”. “Гэта песьня пра каханьне, як і большасьць маіх астатніх твораў”, - такой сьцісла-сьціплай фразай абмежаваўся Валік у прадстаўленьні сваёй песьні. Валік Грышко – На далонях вясны (сл. Арцём Кавалеўскі, муз.В.Грышко). Разьмешчана са згоды выканаўцы. SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|