|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Naka: час прысьпеў | 10.03.2010 | Альбом «Пора» гурта Naka на чале з новай рок-князёўнай Настай Шпакоўскай — стаў першым рэлізам у беларускай музыцы ў 2010 годзе. Хоць і збудаваная праграма па тым жа прынцыпе, што і дэбютнік «Тебе», ёсьць тут адкрыцьцё — гурт, што прапагандуе ўдумлівы расейскі рок, адкрываецца ў беларускім кантэксьце. Музыканты нават подпіс на сваім афіцыйным сайце зьмянілі — з «Русский рок» на «Белорусский рок от рок-группы Naka». Другі дыск калектыва збудаваны па тым жа прынцыпе, што і дэбютнік «Тебе» — стаўка на кранальныя ўдарныя баляды, зробленыя ў тыповай расейскарокавай манеры, ды колькі жвавенькіх нумароў на ўлюбёную тэму расейскіх жа рокераў, што маюць на мэце абсьмяяць гопнікаў ды папсароў. У Насты добра выходзяць лірычныя песьні («Фабрика звёзд», «Опять», «Пора», «Бяжы»). Такія ў іх сум ды туга, што не суперыжываць проста немагчыма. А вось шэраг нумароў сацыяльнай праблематыкі («ПТУ» ды «Подонки») надта псуюць мэлядычную ўтульнасьць, што стварае альбом — перадусім праз рыхласьць вобразаў. «Кто не понял, он герой, он не вялый пластырь», — во такое можна пачуць.На гэтым альбоме Naka адкрываецца і ў беларускім кантэксьце — гаворка ня толькі пра звышэмацыйную «Бяжы», але і пра пякучую міні-рок-опэру — «BY YOU». Гэта дзьве лепшыя песьні альбома, якія пацьвярджаюць слушнасьць выбара Юрыя Цыбіна, які вырашыў сёлета назваць Насту рок-князёўнай усяе Беларусі. Naka — Пора, West Records, 2010 SB, ТГ угару - up |
|
|