|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«J:морс» прадаў усе DVD з «Канцэртам у тэатры» | 11.03.2010 | З нагоды выхаду CD і DVD-выданьня «Канцэрт у тэатры» гурт «J:морс» раздаў аўтографы і адказаў на пытаньні цікаўных у дыскарні «Містэрыя гуку». У Пугача пыталіся пра рознае — пра яго погляды на стыль «поп-рок», пра далейшую супрацу зь Лявонам Вольскім, пра ролю і значэньне тэкстаў. Наконт ідэі ўвасьці ў склад «Крамбамбулі» сьпявак адно толькі аджартаваўся. Сустрэча гурта «J:морс» і прадстаўнікоў прэсы праходзіла з нагоды прэзэнтацыі дыскаў з запісам канцэрту ў Купалаўскім тэатры. Адбылося гэта ў дыскарні «Містэрыя гуку». З улікам невялікіх памераў памяшканьня можна было меркаваць, што месца хопіць ня ўсім. Так і сталася.Сама размова праходзіла ў шпаркім тэмпе, бо за дзьвярыма дыскарні ўжо нудзілася немалая колькасьць людзей, што чакалі сустрэчы з музыкамі. У Пугача пыталіся пра рознае — пра яго погляды на стыль «поп-рок», пра далейшую супрацу зь Лявонам Вольскім, пра ролю і значэньне тэкстаў. Наконт ідэі ўвасьці ў склад «Крамбамбулі» сьпявак адно толькі аджартаваўся. Са словаў Уладзімера, удзельнікі гурта зьдзейсьнілі адну са сваіх даўніх мараў — выступілі на сцэне тэатру. Акрамя «J:морс» гэтую пляцоўку у апошні месяц абралі «Серебряная свадьба», той жа Вольскі. Відаць, вабіць музыкаў атмасфэра Купалаўскага. Сваім галоўным гітом музыкі «J:морс» лічаць песьню «Маё сонца», якая цяпер існуе ажно ў трох вэрсіях — расейскай, беларускай і запаволена-беларускай, прэзэнтаванай у новым туры на «Тузіне Гітоў». Новы дыск «Канцэрт у тэатры» чарговы раз засьведчыў пра надзвычайную папулярнасьць гурта ў межах краіны. З часоў рэлізу 5 сакавіка першы наклад DVD-выданьня ўжо раскуплены. Васіль Сінюхін, ТГ угару - up |
|
|