.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Дэпо” зь песьняй пра Радзіму
| 01.06.2006 |

Павал Гонца, лідэр гурта “Дэпо” – удзельнікаў новага тура на “Тузіне Гітоў” кажа, што ў іх прома-песьні “Не трымай” два сэнсы. “Словы лірычнага героя можна ўспрымаць, як зварот да дзяўчыны, ці да Радзімы. Нам да спадобы апошняе. Гэта патрыятычна-лірычная песьня”. Гурт “Дэпо” з задавальненьнем бяруць удзел у гіт-парадзе, які яны называюць “нашым Тузінам” і спадзяюцца на адэкватную ацэнку іх творчасьці. “А на “Басовішча” мы не паедзем – зарана яшчэ”, – дадаюць музыкі.

DepoГурт “Дэпо” існуе ўжо чатыры гады і за гэты час хлопцы спрабавалі граць у шмат якіх музычных стылях. “І вось мы нарэшце спыніліся на адным – арт-року”, – кажа лідэр каманды Павал, - “бо ён убірае шматстайныя кірункі і дае магчымасьць для плённых экспэрымэнтаў”. Прома-песьня “Дэпо” завецца “Не трымай” і са словаў Павала мае два сэнсы. “Словы лірычнага героя можна ўспрымаць, як зварот да дзяўчыны, ці да Радзімы. Нам да спадобы апошняе. Гэта патрыятычна-лірычная песьня”.

Гурт “Дэпо” з задавальненьнем бяруць удзел у гіт-парадзе, які яны называюць “нашым Тузінам” і спадзяюцца на адэкватную ацэнку іх творчасьці. “А на “Басовішча” мы не паедзем – зарана яшчэ”, – дадаюць музыкі.

Дэпо – Не трымай (сл. і муз. П.Гонца).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net