|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Мясцовы час» – «Мой дом» (1989); «Ускраіна» (1990) | 09.06.2006 | Два геніяльныя альбомы, запісаныя ў апошнія гады існаваньня краіны пад назвай БССР. «Мы сталі часткай адраджэнскіх ідэй», – сьпявае 25-гадовы Алесь Кузьмін. Тая вера, спадзевы ягонага пакаленьня яскрава гучаць у творах «Вецер» і «Я жыў». Альбом «Мой дом» – глыбейшы паводле тэкстаў і дэпрэсіўнейшы паводле музыкі. «Ускраіна» – больш дынамічная, суцэльная і цікавая ў тэкставым і музычным пляне. «Мясцовы час» – «Мой дом» (1989); «Ускраіна» (1990).БМА Group, 2006. Два геніяльныя альбомы, запісаныя ў апошнія гады існаваньня краіны пад назвай БССР. «Мы сталі часткай адраджэнскіх ідэй», – сьпявае 25-гадовы Алесь Кузьмін. Тая вера, спадзевы ягонага пакаленьня яскрава гучаць у творах «Вецер» і «Я жыў». Альбом «Мой дом» – глыбейшы паводле тэкстаў і дэпрэсіўнейшы паводле музыкі. «Ускраіна» – больш дынамічная, суцэльная і цікавая ў тэкставым і музычным пляне. Такіх балядаў, як «МЧ», у беларускім року не пісаў ніхто. Загалоўны твор з альбому «Мой дом» – песьня, кліп на якую мог бы звацца самым нахабным праектам беларускіх музыкаў. Яго зьнялі музыкі ў Полацкай Сафіі пры канцы 1980-х. Каб патрапіць у храм, давялося напаіць вартаўніка... Нараканьні ў бок выдаўцоў: не пазначаны ані прозьвішчы ўдзельнікаў легендарнае каманды, ані аўтары песень. SB угару - up |
|
|