.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Галоўная песьня гурта “КальЯн”
| 15.06.2006 |

У новым туры на “Тузіне Гітоў” бярэ ўдзел новая вэрсія песьні гарадзенскага гурта “КальЯн” – “Радыёактыўны сьнег”. “Мяне зьдзівіла, што вы абралі нашу песьню, – кажа лідэр “КальЯну” Аляксандр Дзянісаў. – Я думаў, што пра нас ужо ўсе забыліся”. “Радыёактыўны сьнег” упершыню была запісана ў 1997 годзе і стала візытоўкай колісь даволі папулярнай каманды. Сёлета “КальЯн” сабраўся ўпершыню за два гады, каб перапісаць некалькі сваіх старых гітоў у новым варыянце. “Мы спынілі сваё разьвіьцё, але працягваем пакуль існаваць”, – кажа Аляксандар Дзянісаў.

"КальЯн" на Басовішча-2000Колісь “КальЯн” актыўна канцэртаваў, выдаваў альбомы, а ў 1998 годзе стаў ляўрэатам “Басовішча”. Свой стыль раней гарадзенскія музыкі акрэсьлівалі, як “фолк-панк”, але празь некаторы час перайшлі да экспэрымэнтаў з музычнымі стылямі. “КальЯн” раней часьцяком можна было пабачыць на канцэртах у Менску, але пяць год таму яны перапынілі ўсе адносіны зь менскімі прадусарамі. “Менавіта таму наша песьня “Радыёактыўны сьнег” і не ўвайшла ў праект “Чарнобыльскі вецер”, – тлумачыць лідэр гурта Аляксандар Дзянісаў. “Радыёактыўны сьнег” музыкі перапісалі сёлета, бо ранейшы запіс іх не задавальняў у сэнсе якасьці. “Я мяркую, што гэта адна з галоўных нашых песень. І гэта вырашылі ня мы, а публіка”, – кажа лідэр “КальЯну”.

“Радыёактыўны сьнег” у новым варыянце дэбютуе ў “Тузіне Гітоў”.

КальЯн – Радыёактыўны сьнег (сл. А.Сакалоў, муз. КальЯн)
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB

Фота: kalian.grodno.by


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net