.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Euforyja” зь беларускай балядай
| 16.06.2006 |

Польскі гурт “Euforyja” прэзэнтуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў” сваю галоўную рок-баляду – “Пра мяне”. Вакалістка гурта і аўтар песьні Мажэна Русачык нарадзілася ў Нарве пад Беластокам і вучылася ў звычайнай польскай школе. “Я сама зацікавілася беларускай мовай і самастойна яе вывучыла”, – прызнаецца сьпявачка. “Euforyja” вядомая з фэстывалю “Бардаўская восень”, дзе ў 2001 годзе стала ляўрэатам і атрымала права бясплатна запісаць альбом на “Радыё Беласток”. “Мы ўжо маем два альбомы, недзе з 30 песень, але цяпер амаль не выступаем – разышліся хто-куды”, – кажа Мажэна.

лёга ТГ са спэцэфэктаміБаляду “Пра мяне” гурт “Euforyja” запісаў у студыі Радыё Рацыя пад кіраўніцтвам польскага карэспандэнта “Тузіна Гітоў” Лукаша Стэпанюка. Мажэна згадвае, што пісаліся ўначы і ўсё хацелася зрабіць, як мага хутчэй, каб паслухаць канчатковую вэрсію запісу. Цікава, што ўжывую “Euforyja” выканала гэтую песьню толькі аднойчы – на тым самым фэстывалю “Бардаўская восень”, на галоўным канцэрце ў 2001 годзе. Мажэна Русачык нарадзілася ў Нарве пад Беластокам і вучылася ў звычайнай польскай школе. “Я сама зацікавілася беларускай мовай і самастойна яе вывучыла”, – прызнаецца сьпявачка. Цяпер яна занялася навуковай працай і працуе ў Беластоцкім ўнівэрсітэце. Яе гурт цяпер грае зрэдчас: “Мы ўжо маем два альбомы, недзе з 30 песень, але цяпер амаль не выступаем – разышліся хто-куды”, – кажа Мажэна.

“Euforyja” – Пра мяне (муз. і сл. М.Русачык).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net