|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Вайцюшкевіч. Танга з Ружай | 30.06.2006 | “Альбом у стылі дэпрэсыўнага гарадзкога раманса – паэты, прасталыткі й п'яніцы”, – менавіта гэткую характарыстыку атрымала “Танга з ружай” у сьвежым нумары часопіса Where. Але ж нам пашэнціла уперад згаданай глямурнай рэцэнзіі ўважліва паслухаць апошні альбом Зьмітра Вайцюшкевіча і яго выключнага бэнда "W.Z. Orkiestra" (Зьміцер Вайцюшкевіч, Уладзімер Някляеў. West Records, 2006). І, прынамсі, пашэнціла адшукаць у простых вобразах ня толькі прадстаўнікоў найстаражытнейшых прафэсыяў. Выканаўцу Вайцюшкевічу заўсёды было цікавае ня простае перакладаньне вершаў на музыку, а шчыльнае паглыбленьне ў паэтычную сьвядомасьць вершатворцаў. Прасьпяваныя ўжо былі Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Камоцкі, Рыгор Барадулін, Уладзімер Маякоўскі, беларускія ("Балады") і японскія ("Месяц і сонца") народныя тэксты. У гэтую вясну прыйшла чарга Уладзімера Някляева... Уладзімер Някляеў адносіцца да так званых "паэтаў-сямідзесятнікаў", сярод якіх таксама вылучаюць Алеся Разанава, Яўгенію Янішчыц і іншых. У Вайцюшкевіча атрымалася музычна увасобіць досыць разнастайную тэматыку вершаў паэты, увасобіць і аб’яднаць у адно "Танга з ружай". Аб’яднаць ня толькі праз вобразы паэтаў, прасталытак ды п'янтосаў, але найперш праз пачуцьці. Драматычныя някляеўскія вобразы растаньняў, адзіноты, састарэлых успамінаў, распаведзеныя пад дзіўныя аранжыроўкі з баянам, кантрабасам і скрыпкамі песьцяць у душы слухача ўсхваляваньне, і дыхаецца па-новаму...Можна сказаць, што ўвесь альбом – гэта скончаны вобраз тэмпэрамэнтнага кавалера з ружачкай у зубох, "стамлёнага любоўнай драмай". Але разам з тым песьні разнастайныя. З гэтых песень можна сьмела пачаць вывучаць Вайцюшкевіча, калі па нейкім зьбегу абставінаў менавіта “Танга” стане для кагосьці першым знаёмствам зь яго творчасьцю. У гэтых песьнях можна шукаць і чаканага працягу ўлюбёных Зьмітром і яго сфармаванай публікай шансонных матываў. Цікава, што пэўны слухач знойдзецца на кожную з гэтых шансонных кампазыцый Зьмітра, і гэта вельмі добра, таму што і прасьпявана ўсё на вершы Някляева (асьветніцкая дзейнасьць, вялікі дзякуй за яе), і выканана ўсё якасна (рэдкасны дэфіцыт, на жаль). Але ёсьць шэраг песень на гэтай кружэлцы, якія павінны спадабацца амаль кожнаму - то бок, унівэрсальныя гіты, якія можна слухаць бясконца. Хутчэй за ўсё невыпадкова, што менавіта гэтыя гіты разьмешчаны спачатку і напрыканцы альбома - яны выконваюць, так бы кажучы, канцэптаўтваральную функцыю. У выніку ўсяго мы можам назіраць дзьве ідэальныя грані: "Вечаровыя цені" (дзе і шэпт, і рыканьне... не хапае толькі страснага "р-р-р"!) з сумнай, пранікнёнай "Дарогай" і загадкавы, фальклорны, выкананы амаль кірчукоўскім голасам зь нябёс "Воўк" з апошняй, вельмі сьветлай, аптымістычнай кампазыцыяй "Адзін" (скрыпка-піянінны - вельмі ўдалы шлюб!). Ды што казаць... Усім танчыць вайцюшкевічаўскае танга! "Дзеля мяне танга - гэта жыцьцёвы шлях, нейкая ўнутраная барацьба. Спроба, калі не адказаць, то хаця б ізноў задаць сабе звыйчайныя пытаньні: дзеля чаго мы, хто мы, з кім мы?", - кажа Зьміцер Вайцюшкевіч. Пры канцы ня можам не адзначыць дзьве дэталі. 1. Вельмі істотную стылеўтваральную функцыю выконвае вокладка (дзякуй Міхалу Анемпадыставу!). 2. Зьвярніце ўвагу на прыгожы дуэт, выкананы Зьмітром разам з Ксеніяй Мінчанкай (песьня "Залатыя страты")... Асабіста мы будзем патрабаваць працягу :) Таня Засусьвецкая, Алег Кпінаў угару - up |
|
|