|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Наведнікі супраць! Выніковае cупрацьстаяньне на “Тузіне” | 30.06.2006 | Слушны музычны партал “Тузін Гітоў” падводзіць вынікі сэзону 2006. Па традыцыі, будзе арганізаваны вялікі ВЫНІКОВЫ ТУР, у якім возьмуць удзел тыя песьні, што ўдзельнічалі ў гіт-парадзе цягам музычнага году і якія будуць абраныя экспэртнай радай “Тузіна Гітоў”. Як і летась, у раду ўваходзяць найбольш уплывовыя музычныя журналісты Беларусі – Алег Клімаў, Тацяна Заміроўская, Зьміцер Падбярэзскі, Зьміцер Безкаравайны, а таксама прадстаўнік “Тузіна Гітоў” Wiecier Mechaniczny і “Першага музычнага” тв-канала Каця Пытлева. Але ж галоўнае адрозьненьне сёлетняга выніковага туру ад мінулагодняга будзе ў тым, што наведнікі будуць галасаваць не ЗА свае ўлюбёныя песьні, а СУПРАЦЬ тых, якія ім найменш падабаюцца. Акрамя гэтага прынцыповага адрозьненьня ўсе астатнія элемэнты выніковага туру застаюцца ранейшымі. Кожны экспэрт абірае свой тузін песьняў, зь ліку ўдзелькаў сэзону. Гэтыя песьні разам зь “недатыкальнымі” (песьнямі-пераможцамі тураў) і складуць вялікі канчатковы гіт-парад. Пасьля, цягам некалькіх дзён гурты пачнуць набіраць галасы наведнікаў. Толькі гэтым разам наведнікам трэба будзе аддаць адзін, два альбо тры галасы СУПРАЦЬ тых песьняў, якія найменей пажаданыя ў гіт-парадзе. Ад пэўнага моманту з выніковага чарту пачнуць здымацца тыя кампазыцыі, якія набіраюць набольш галасоў, то бок якія ў найбольшай ступені не падабаюцца наведнікам “Тузіна Гітоў”. У выніку, мае застацца толькі дванаццаць лідэраў, сярод якіх будзе вызначаны лепшы.Аўтар сёлетняй канцэпцыі выніковага туру Wiecier Mechaniczny зазначае, што “такі варыянт, калі людзі галасуюць не ЗА свае любімыя песьні, а СУПРАЦЬ неўпадабаных павінен унесьці пэўную разынку ў галасаваньне, дадаць адмысловай жывасьці. Але, прынамсі, вынікі пакуль падаюцца абсалютна непрадказальнымі. Асабіста мяне вельмі, напрыклад, цікавіць, супраць каго будзе галасаваць армія “усёроўнамыпераможных” прыхільнікаў”. Па выніках вялікага выніковага туру “Наведнікі супраць экспэртаў” мае выйсьці новая CD-складанка. Яе працоўная назва – “Прэм’ер Тузін – 2006”. Агульная канцэпцыя пакуль трымаецца ў сакрэце, але вядома, што на дыску будзе ня толькі 12 песьняў-пераможцаў. Канчатковыя тэрміны правядзеньня ВЫНІКОВАГА ТУРУ 2006 будуць абвешчаныя на наступным тыдні. Пакуль жа нагадваем сьпіс усіх 68 песьняў, што цягам 20 тураў (зь 9 верасьня 2005 па 29 чэрвеня 2006) стартавалі ў гіт-парадзе “Тузіна Гітоў”: 1. Amfine - Анёл 2. Dali - Грай, гармон 3. De Shifer - Час прыйшоў 4. Divina Enema - Празь цемру... 5. Drum Ecstasy - Football Light 6. Euforyja - Пра мяне 7. Glofira - Імя 8. Guda і Drolls - Сьвяты Яня 9. Imperatar - Уздымайце запальніцы 10. Imprudence - Малюся багам 11. Indiga + Ігар Варашкевіч - Заенька 12. IQ48 - Сьвятло ў цемры 13. Iris7 - Цішэй-цішэй 14. Krona - Гол 15. Krou_CpB - Kryvavy Sakavik + Adzinaje Pytannie + Zory 16. N.R.M. - Усё роўна мы пераможам 17. Neuro Dubel - Край 18. Partyzone - Ляці за край 19. Pomidoroff - Шабаны 20. S.D.M. - Ён прыйдзе 21. Siver - Колер маёй рэвалюцыі 22. Siver - Рэчы хатнія 23. Soulsides - Назаўжды 24. Step - Спалох 25. Tav.Mauzer + Сьвета Сугака - Беларусь будзе вольнай 26. Tav.Mauzer - Брудная вада 27. TerminX - Згубіцца 28. UltraВожык - Фабрыка сноў 29. Ur'ia - На Вялікадню 30. Usplesk - Мара 31. Zeitnot - Вочы 32. ZigZag - Кастрычнік 33. zygimont VAZA - Contraбанда 34. Ігар Варашкевіч і Лявон Вольскі - Аўтабіяграфія 35. Айша - Зь вераю 36. Альтанка - На ігрышчайка 37. Аляксандра і Канстанцін - А дзе была вуціца 38. Аляксандра і Канстанцін - Рана на Йвана 39. Андрэй Плясанаў - Люстэрка лёсу 40. Без Панікі - Не сумуй 41. Беларускія Песьняры - Вочы цёмна-сінія 42. Вікторыя - Мне бы ў неба 43. Валік Грышко - На далонях вясны 44. Восьмы дзень - Чорныя людзі 45. Глюкі - Ападкі 46. Гюнэш Абасава - Сэрца ў далонях 47. Дэпо - Не трывай 48. Зодчие - Дзяўчынка 49. Зьміцер Вайцюшкевіч - Сьвята ў вёсцы 50. Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra - Дарога 51. Зьмяя - Чукча 52. КальЯн - Радыёактыўны сьнег 53. Кася Камоцкая - Шостае падарожжа 54. Крок - Рай 55. Макс Івашын - Мая рэлігія 56. Нагуаль - Калхідара 57. Натальля Тамэла - Грэх 58. Несьцярэнка і White Night Blues - Знаю столькі пяшчотаў 59. Паўднёвы вецер - Там 60. Палац - Праваджала маці сына 61. Палац - Прыляцела ластаўка 62. Партызанская школа - Сьвята па імені ты 63. Росы - Сабакі 64. Сьцяна - Можна быць 65. Тінь Сонця - Песьня Чугайстра 66. Тарпач - Радыяцыя 67. Шляхта - Менск-city 68. Яр - Салдацкая (remix) Аляксей Мінчонак угару - up |
|
|