.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Песьні свабоды
| 02.07.2006 |

Дыск можна слухаць без супынку, як тое і рабілі гадзінамі жыхары намётавага мястэчка на Кастрычніцкай. Музычная вясна – 2006 запомніцца менавіта гэтым дыскам – у сьціплай капэрце, з багатым зьместам (23 песьні). На дыску – толькі гіты, і толькі на тэму свабоды. Побач з прызнанымі гітамі ад «ULIS», ZET, «Новага Неба» – творы маладых праектаў «Жаба ў каляіне», «Recha», Easy Project.

Песьні СвабодыРозныя выканаўцы, VoliaMusic, 2006.

Палітыка, абраная новым лэйблам VoliaMusic, для Беларусі абсалютна ўнікальная: гэта фармаваньне попыту шляхам бясплатнай рассылкі. Добрая рэкляма лэйблу ды ўсяму беларускаму року.

Зь іншага боку, складанка агаляе праблему апошніх год – адсутнасьць яскравай песьні, такой, як «Радыё Свабода» на пачатку 90-х, «Гэта мы!» у сярэдзіне 90-х, «Тры чарапахі» на пачатку 2000-х г. Пры ўсёй сваёй кранальнасьці песьні «Чэ Гевара» гурту «Recha» ці то «Ўжо даволі!» праекту «Жаба ў каляіне» не дацягваюць да ролі гіта сярэдзіны 2000-х. Магчыма, што такая песьня зьявіцца на «Песьнях свабоды – 2», якія ўжо рыхтуюцца да выданьня.

Сяргей Будкін, "Наша Ніва"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net