|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
"Бэст Оф Хітс" ад Алега Клімава | 03.07.2006 | “Тузін Гітоў” пачынае падводзіць вынікі сэзону 2006. Па традыцыі, мы рыхтуем вялікі ВЫНІКОВЫ ТУР, у якім возьмуць удзел тыя песьні, што ўдзельнічалі ў гіт-парадзе цягам музычнага году і якія абіраюць экспэрты. Але ж галоўнае адрозьненьне сёлетняга выніковага туру ад мінулагодняга будзе ў тым, што наведнікі будуць галасаваць не ЗА свае ўлюбёныя песьні, а СУПРАЦЬ тых, якія ім найменш падабаюцца. Выбар галоўных беларускіх гітоў ад галоўнага рэдактара "Музыкальной газеты" Алега Клімава. 1. Dali, «Грай, гармон»: надта мілая рэч, беларуска-ангельскі шансон, ой-лю-лі-лю-лі, усё слушна, якасна і з густам! 2. De Shifer, «Час прыйшоў»: абцяжараны энэргічны гіт, засьпявана (прыпрыемнейшы жаночы вакал) і сыграна ўсё нармуль. Спачатку падумаў, што зрабіў адкрыцьцё беларускай каманды, якая магла стаць папулярнай пры пэўным зьбегу абставінаў, але потым дазнаўся, што гэта ўкраінцы, якія ўжо даўно сталі папулярнымі. Шкада... 3. Divina Enema, «Празь цемру…»: гурт, які праз усю сваю творчую кар'еру апраўдвае чыесьці чаканьні, ці не апраўдвае іх. Так і жыве, ці не жыве... 4. N.R.M., «Усё роўна мы пераможам»: з катэгорыі наўпроставых сьцебанутых ідэалегізаваных прышпілаў, якія потым раптам становяцца "залатым фондам" гурта. 5. Pomidor/Off, «Шабаны»: Саша становіцца прыкляснейшым супэрмузыкам - стыльным і мудрым! А паколькі я заўжды паважаў "АукцЫон", то Фёдараўскія інтанацыі ў голасе Памідорава ў гэтым трэку - бальзамам! 6. Ur’ia, «На Вялiкадню»: Выдронак размазвае спрадвечна беларуска-народным блюзам па сьценцы так, што і плямінаў не застаецца! Бравісіма!!! 7. Ігар Варашкевіч і Лявон Вольскі, «Аўтабiяграфiя»: душэўна і настальгічна. 8. Аляксандра і Канстанцін, «А дзе была вуцiца»: спасярод тузінаўскага амаль татальнага андэрграўнда - прыхадні зь іншай, далёкай плянэты. Профі й разумнікі! 9. Вікторыя і Ігар Варашкевіч, «Мне бы ў неба»: цікавы дуэт, сонечнае кантры, добра. 10. Зьміцер Вайцюшкевіч, «Сьвята ў вёсцы»: таксама зусім іншая ліга, клясам і талантам вышэй. 11. Нагуаль, «Калхiдара»: ну гэтых я проста люблю, таму крыху заангажаваны, выбачаюся. Сродак для ўзьняцьця настрою. 12. Палац, «Прыляцела ластаўка»: яшчэ адныя - "зялёныя чалавечкі" - наша ўсё. Даюць чаду без чаду. Кампіляцыя і складаньне - Алег Клімаў угару - up |
|
|