|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
"Тузін з крокам назад" ад Зьмітра Безкаравайнага | 04.07.2006 | Свой "Тузін-2006" прадстаўляе музычны аналітык, куратар беларускага каталёгу West Records і PR-мэнэджэр расейскай гуказапісвальнай кампаніі "Студия Монолит" Зьміцер Безкаравайны. Вашае ўвазе запрапанавана 12 песьняў, што на яго думку ўпрыгожылі цягам гэтага музычнага году чарт "Тузіна" і ўсьцешылі слых наведнікаў. Безкаравайны зазначае, што адабраць 12 песень у гэтым сэзоне было значна лягчэй чым летась. Прычына - відавочная дэградацыя агульнага ўзроўню матэрыялу. А тым, хто ня верыць, ён прапануе ўзяць ды пераслухаць “Прэм’ер Тузін 2005”. Неяк цяжка мне пачаць. Столькі думак наконт гэтых усіх музыкаў ды беларускай музыкі наогул, што губляюся. Таму пачну з простага. Што трэба было зрабіць – зрабіў. Гэта значыцца вылучыў 12 песень, якія, на мой погляд, былі лепшымі на “Тузіне Гітоў” у гэтым сезоне. І ведаеце, рабіць гэта было значна лягчэй, чым год таму. Чаму? Таму што відавочна зьнізіўся агульны ўзровень матэрыялу. Ня верыце?Праслухайце леташні “Прэм’ер Тузін 2005”.Гэтая тэндэнцыя на мой погляд зьявілася агульнай для выканаўцаў усіх узроўняў вядомасьці. Нават для тых, хто прысутнічае ў маім сьпісе. Моладзь пэрспектыўная, але да нечага зусім сур’ёзнага яшчэ не дарасла (Далі, Глюкі, Кальян, Usplesk) і гэта дастаткова натуральна. Значна горш тое, што “сярэдзіна” замест крока наперад зрабіла крок назад (Indiga, IQ48), а ветэраны наогул альбо ў паглыбленым творчым маразме (я ня ведаю, як інакш назваць вельмі пасрэдныя песьні N.R.M., Neuro Dubel), альбо пакуль не зусім пасьпяхова шукаюць новае (“Палац”). Прэтэнзіяў не маю толькі да Вайцюшкевіча ды Касі, але ў іх іншая творчая місія, якую яны пасьпяхова выконваюць. Прычын гэткага сумнага становішча шмат. І ўсе яны добра вядомыя. Па-першае, зьмена пакаленьняў ва ўмовах досыць невялікай беларускамоўнай рок-сцэны, дзе будзь-які крызіс бачны адразу. Па-другое, ветэраны ўжо ня могуць (ці не жадаюць), а моладзь больш думае пра рэвалюцыйную сьвядомасьць, чым пра крэатыўнасьць. Па-трэцяе, улада, як добра вядома, максымальна спрыяе заняпаду беларускамоўнай рок-сцэны, як ідэалагічна небясьпечнай, выціскаючы яе ў сацыяльны (!) андэрграунд (падпольныя канцэрты, забароны ў СМІ, інш.). І беларускамоўныя колы, здаецца, часам самі дапамагаюць уладзе рабіць яе чорную справу, але гэта ўжо другаснае, таму пра гэта неяк іншым разам. Між тым ўсё гэта ні ў якім сэнсе не перакрэсьлівае сказанага вышэй і не зьяўлецца індульгенцыяй - сярэдні ўзровень сапраўды знізіўся. Што рабіць? Адказ на адвечнае пытаньне Чарнышэўскага відавочны – пісаць, граць, запісваць. Іншага шляху няма. Пэрсанальны тузін (адпаведна альфабэту): Айша, “Зь вераю”, Вайцюшкевіч Зьміцер, “Дарога”, Dali, “Грай, гармон”, Глюкі, “Ападкі”, Indiga, “Заенька”, IQ48, “Сьвятло ў цемры”, КальЯн, “Радыёактыўны сьнег”, Камоцкая Кася, “Шостае падарожжа”, Krou_CpB, “Крывавы сакавік”, N.R.M., “Усё роўна мы пераможым! (Гадзючнік)”, Тінь Сонця, “Песня чугайстра”, Usplёsk, “Мара”. Зьміцер Безкаравайны, для "Тузіна Гітоў" угару - up |
|
|