|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Тузін выдатнікаў” ад Каці Пытлевай | 06.07.2006 | Слушны музычны партал “Тузін Гітоў” падводзіць вынікі сэзону 2006. Па традыцыі, арганізоўваецца вялікі ВЫНІКОВЫ ТУР, у якім возьмуць удзел тыя песьні, што ўдзельнічалі ў гіт-парадзе цягам музычнага году і якія будуць абраныя экспэртнай радай “Тузіна Гітоў”. Але ж галоўнае адрозьненьне сёлетняга выніковага туру ад мінулагодняга будзе ў тым, што наведнікі будуць галасаваць не ЗА свае ўлюбёныя песьні, а СУПРАЦЬ тых, якія ім найменш падабаюцца. Кожны экспэрт абірае свой тузін песьняў, зь ліку ўдзелькаў сэзону. Выбар галоўных беларускіх гітоў ад "Першага музычнага канала" ў асобе Каці Пытлевай. Tav.Mauzer і Сьвета Сугака, Беларусь будзе вольнай.Пранізьлівая песьня, якая папросту ня можа не зачапіць кожнага патрыёта з пачуцьцямі, у незалежнасьці ад музычных упадабаньняў. Такая ж цяжкая эмацыйна, як і кожная барацьба. Чапляе да мурашоў па скуры, зусім як у жыцьці. Айша, Зь вераю. Добры тэкст і цікавы вакал у прыгожай музычнай абгортцы. Вельмі цешыць, што лёгкасьць і паветранасьць песьні, у адрозьненьні ад іншых кампазыцый сэзону ў дадзеным выпадку не папсавалі залішняй брутальнасьцю і перанасычэньнем гітарных рыфаў. Прыемная кампазыцыя. Грышко Валік, На далонях вясны. Што радуе, якім быў Грышко, такім і застаўся. Ні да нікога не падобны, ні на нікога не раўняецца - самадастатковы, самабытны выканаўца. Добрая песьня: бадзёрая і сонечная. Вайцюшкевіч Зьміцер, Дарога. Супакойлівая ахутваючая музыка; пранікнёны тэкст, што чапляе самыя глыбокія струны душы. Прыгожа ва ўсіх адносінах. Хочацца проста сказаць "дзякуй!" Тодару за тое, што ён робіць, і як заўжды робіць добра. Палац, Прыляцела ластаўка. Заўжды сымпатызавала гэтаму калектыву. Падкупляе спрадвечна народныя матывы, што ні кажы. Нічога залішняга, нічога надуманнага - гарманічная кампазыцыя ва ўсіх адносінах. Прыемна яшчэ раз зьвярнуцца да каранёў у такой сучаснай форме, якая, да слова, зусім іх не псуе. Indiga, Заенька. Улюбілася ў гэтую кампазыцыю зь першага праслухоўваньня, таму і ў свой Тузін уключыла не вагаючыся ні сэкунды. Чудоўны дуэт і выдатная песьня, якую хочацца слухаць ізноў і ізноў. Дзесяць балаў зь дзесяці. Dali, Грай, гармон. Завадныя "Далі", як заўжды далі чаду! Вельмі цікавая музыка плюс выдатныя тэкставыя хады. Рэдкі прыклад, калі якасьць і маладосьць спалучаюцца ў адным калектыве. Яр, Салдацкая (рэмікс). Цікавае спалучэньне трып-хоп матываў з народнымі напевамі. Незвычайны твор, але ад гэтага ня менш цікавы. Сапраўдная знаходка для мяне асабіста ў сьпісе прэтэндэнтаў. Imperator, Уздымайце запальніцы. Выдатная канкурэнцыя тамтэйшым “Кастам” ды Эмінемам – сваё, блізкае, насутнае і якаснае. Закранула зь першых нотаў – вытрымана ў стыле, але ў той жа час ёсьць і сваё, характэрнае гучаньне. Ажно хочацца працытаваць: “Калі не яны, то хто?”. IQ48, Сьвятло ў цемры. Люблю гэты калектыў даўно, гэта песьня не вынятак. Неапісальна выдатнае спалучэньне музычнасьці са зладжанасьцю рэчытатыва – сапраўдная рэдкасьць. Асобная тэма – саксафон – ажно дух захоплівае. Несьцярэнка і White night blues, Знаю столькі пяшчотаў. Ну куды ж без клясікі – нікуды. Дыхтоўны, прыемны блюз у лепшых традыцыях каштоўны і запатрабаваны заўжды. Выдатная кампазыцыя. UltraВожык, Фабрыка сноў. Па шчырасьці, у першую чаргу крануў незвычайны і надта цікавы вакал, а ўжо потым зьвярнула ўвагу на саму песьню. Добры калектыў з арыгінальным музычным падыходам, незвычайныя спалучэньні зьдзіўляюць і захопліваюць. Выдатна. Каця Пытлева для "Тузіна Гітоў" Фота: Wiecier Mechaniczny угару - up |
|
|