|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Што новага на "Тузіне"? | 12.01.2006 | Сьцьвердзілася тое, да чаго гэтак доўга й упарта мы імкнуліся. Пасьля больш чым двухгадовай працы зьнешні выгляд “Тузіна Гітоў” істотна зьмяніўся. Але галоўнае, што зьмініўся ня толькі зьнешні выгляд, але нават і зьмест. Паўсталі новыя разьдзелы, зьявіліся новыя магчымасьці. Неабходнасьць пераводу “ТГ” на новыя рэйкі мы адчувалі ўжо даўно й амаль год вялі працу па падрыхтоўцы новай актуальнай вэрсіі. Актуальнай, найперш, тэхнічна. Але ж зьмены кранулі й непасрэдны імідж “ТГ”: цяпер мы “ультраправыя” й расфарбаваныя ў “забароненыя” колеры :) Магчыма хтосьці з трывалых чытачоў не адразу й дацяміць, дзе цяпер шукаць тую ці іншую інфармацыю. Таму аб усім новым па парадку... Праект “Тузін Гітоў”.Наш “Слушны музычны партал Тузін Гітоў” (вось цяпер як “яно” завецца) па-ранейшаму трымае курс на прапаганду беларускамоўнай музыкі. У разьдзеле “Рэдакцыя” можна пабачыць ня толькі 12 (вельмі сымбалічная лічба, не знаходзіце?) шчасьлівых твараў абраных чальцоў закрытага клюбу “ТГ”, але й рэлізную інфармацыю (прэс-кіт) і ўмовы прамоцыі й рэклямы на сайце. Увага! Усе рэдакцыйныя электронныя адрэсы зьмененыя! Зьвярайце іх у разьдзеле “Рэдакцыя”. Разьдзел “Гіт-парад”. Гэты разьдзел закранулі вялікія зьмены. Па-першае, на галоўнай старонцы “ТГ” мы пакінулі цяпер толькі “лёгкую” вэрсію гіт-параду (але па-ранейшаму можна галасаваць і адтуль, наўпрост з галоўнай). Поўная ж вэрсія гіт-параду цяпер разьмяшчаецца ў адпаведным аднайменным разьдзеле. Таксама там знаходзяцца ўсе вынікі-архівы й інфармацыя, зьнітаваная з хадою тураў (менавіта тураў, бо цяпер усе тэксты “пакуюцца” адпаведна сваіх тураў): вынікі, камэнтары экспэртаў, анонсы песень. Разьдзел “Mp3”. Каталёг песьняў прадстаўлены ў новым “альфабэтным” выглядзе. Акарамя таго, цяпер ён папоўніўся магчымасьцю “сартаваць” песьні (паказаць толькі новыя ці, прыкладам, толькі пераможцаў і г.д.). Для запампоўкі песьняў па-ранейшаму патрабуецца веданьне лягіну й паролю для аўтарызацыі (дадзеныя для аўтарызацыі час ад часу мяняюцца й публікуюцца на адмысловым банэры ў разьдзеле) – такім чынам мы баронімся ад робатаў і крадзяжоў. “Афіша”. Новы разьдзел на “ТГ”. Мы спадзяемся, што зьяўленьне й наступная папулярызацыя гэтай рубрыкі дазволіць наведнікам атрымліваць досыць поўную інфармацыю пра айчынныя музычныя падзеі. Таксама адной з мэтаў запуску “Афішы” ёсьць “разгрузка” іншых старонак парталу ад шматлікай банэрнай рэклямы. Цікавая акалічнасьць! Тым, хто часьцяком сам проводзіць свае імпрэзы ці займаецца арганізацыяй чужых, раім ліставаць у рэдакцыю – мы маем магчымасьць прысвоіць асобным карыстальнікам правы самастойнага дадаваньня інфармацыі ў гэты разьдзел. “Гасьцёўня”. Гасьцёўня абнавілася. Але ўсе ранейшыя пасты, з гасьцёўні старой, таксама знаходзяцца ў гэтым разьдзеле ў рэжыме публічнага прагляду. Па самым блізкім часе мы аздобім новую гасьцёўню звыклым і ўсімі гэтак любімым фірмовым <хрустам> :) Не забывайцеся на тое, што для абароны дысэртацыяў на музычную тэму й абнародваньня сьпісаў ворагаў беларускай музыкі ў нас ёсьць "Форум" :) “Навіны сайту”. Тут засталіся адно тэхнічныя навіны “ТГ”. Як ўжо апісывалася вышэй, анонсы песьняў, камэнтары цяпер месьцяцца ў “Гіт-парадзе”. “Партнэры й спасылкі”. Разьдзел лінкаў пашыраны. Цяпер мы спасылаемся ня толькі на выканаўцаў, але й на асобаў “калямузычнай” сфэры: як тое іншыя муз-мас-мэдыі, канторы, пляцоўкі й інш. Саб-праекты. Зьвярніце ўвагу на тое, што спасылкі на асобныя праекты з удзелам “ТГ” (Басовішча, Экцыкляпэдыя, ТГ на радыё і інш.) лякалізаваныя ў выглядзе меню ў правым верхнім куточку вашых манітораў. Сьпіс гэтых праектаў папоўніца ўжо неўзабаве, але пра гэтае іншым разам :) Да новага зьнешняга выгляду, натуральна, трэба прызвычаіцца. Таму, калі ласка, не наракайце занадта жорстка на магчымыя хібы й адсутнасьць (пакуль яшчэ адсутнасьць) усіх архіваў – мы іх дапрацоўваем. А пра знойдзеныя хібы паведамляйце наўпрост у “Гасьцёўню”. Калі кагосьці раздражняе вялікая колькасьць банэра-рэклямы, дык яна хутка паменшыцца. Але ж пакуль мы ячшэ толькі пачынаем папулярызаваць “Афішу” і дэманструем нясьціпламу шэрагу рэклямадаўцаў свае магчымасьці. Зразумейце, калі ласка, што ўвядзеньне новага аздабленьня было абумоўлена не калізіямі настрою асобных чальцоў рэдакцыі, а гострай тэхнічнай неабходнасьцю росту, кап.рамонту й дабраўпарадкаваньня нашай інтэрнэт-кватэры. За ролю грамадзкага экскурсавода, зь вялікай павагай да ўсіх наведнікаў, Wiecier Mechaniczny угару - up |
|
|