.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



"Снобскі Тузін" ад Заміроўскай
| 06.07.2006 |

Мы працягваем падводзіць вынікі музычнага сэзону 2006 на “Тузін Гітоў”. Шмат песьняў гучала цягам 20-ці апошніх тураў у гіт-парадзе і цяпер прысьпеў час вызначыць самых лепшых. Якія менавіта песьні стануць лепшымі ўжо заўтра вырашаць нашым наведнікам. А пакуль вашае ўвазе прапануем выбар галоўных гітоў ТГ сэзону ды брутальную аўтарскую казку ад музычнай аглядальніцы Тацяны Заміроўскай.

Тацяна ЗаміроўскаяПра агульны ўзровень матэрыялу ды яго дынаміку там вышэй некаторыя мае калегі ўсе даволі адэкватна сказалі, таму пры вызначэньні ды абгрунтаваньні песьняў я буду карыстацца пераважна раптоўнымі крытэрамі, вычварэнскімі прыватнымі сымпатыямі ды ўласнымі ўспамінамі. Разглядаць гэта ўсе поглядам музычнага крытыка, на маю думку, снобства.

1. Iris7, Цішэй, цішэй.
Яны граюць тое, што значна адрозьніваецца ад стандартнага беларускага рок-мэйнстрыму. Да таго ж, мне падабаецца такі летуценны ф’южн – зь іх музыкі лёгка вылічаюцца ўсе гурты, якія яны слухаюць, і гэты сьпіс таксама штосьці для мяне значыць. Музычная эрудыція, густ, адчуваньне эстэтыкі – усе гэта ў іх ёсьць.

2. KRONA, Гол.
Раней я цярпець не магла гэтую песьню, бо там пелася «наш гол клево зашел»: валасы дыбам. Цяпер яна мне падабаецца (не праз футбол па тэлеку – я яго не гляджу) – нават нягледзячы на тое, што цяпер там пяецца пра аргазм (ды не, я ня супраць такой лірыкі, але жах у тым, што сьпевакі ўсіх гуртоў Паўловіча першапачаткова пяюць пра аргазм, вось Руся з “ранняй” Індыгай, напрыклад (да чаго бы гэта? ён прымушае іх? вельмі загадкава). З гэтай песьні не атрымаецца беларуская “Аргентына-Ямайка 5-0”, але яна мне падабаецца, бо Паўловіч вельмі таленавіты і жорсткі тып, а Карп сьмешна сьпявае.

3. N.R.M., Гадзючнік.
NRM - гурт майго дзяцінства, таму якую б фігню яны не запісалі, яна будзе мяне радаваць (на самой справе гэта не зусім так – гурт майго дзяцінства гэта The Beatles, а фігню ад NRM слухаць я не магу – напрыклад, аднаго іх альбома ў мяне нават няма, не скажу якога). Але ў гэтай песьні ёсьць такая незвычайная псыхапатычная рэч, якая была ў NRM пэрыяду альбома “Lalalala”. Аўра такая, як тады – “а я пайду па мястэчку, возьму ў рукі кала” ды “застрахуй мяне, бацька”. Таму гэты патрыятычна-панкаўскі п’яны хор вельмі кранае, бо настрой і кантэкст выдатны – нібы мы вярнуліся ў 1996 (дарэчы, тады вельмі не хапала такой песьні).

4. Neuro Dubel, Край.
Узровень запісу занадто ж паганы, але Нейра Дзюбель – яшчэ адзін гурт, які цяпер можа рабіць што заўгодна і як заўгодна; ў любым выпадку гэта будзе геніяльна.

5. Камоцкая Кася, Шостае падарожжа.
Таксама песьня зь дзяцінства – дакладней, з першага курса і легендарнай “двойкі” (Кастрычніцкая, 2). Нап’емся, памятаю, піва “Леў”, ды пачнем песьні Касі пад гітару вішчаць. У нас была сяброўка Гануся Ша (як Ядвігін Ша, угу), яна лепш за ўсіх сьпявала песьні Касі ды прабівала нас на дэпрэсіўную п’яную сьлязу. Мы нават аднойчы пайшлі на фэн-сустрэчу з Касяй, інспіраваную газзэтай «Імя», і яна нам падпісала свае касэты. О, гэта было такое сьвята! Мы нават параўноўвалі Касю з Джэніс Джоплін і Пацці Сміт. Ад гэтай песьні нас больш за усе штырыла, дарэчы.

6. Глюкі, Ападкі.
“Глюкі” – вельмі прыкольныя панкі (толькі не перапраўляйце на “прышпільныя”, цярпець не магу гэтае слова), бо раўняюцца не на NRM, а на панк-клясіку: Bad Religion, Sex Pistols ды Ramones. Таму я таксама за іх. Ну і мэлёдыка ў іх вельмі трапная. Хаця гэты трэк – далёка ня лепшы з альбому.

7. ZigZag, Кастрычнік.
Загумёнаў вельмі загадкавы чалавек – на жаль, на беларускага Дэвіда Боуі пакуль ня цягне, але ўсе наперадзе. Хапае за душу пазакантэкстуальнасьць песьні – яна магла бы быць выкананай (якое няўдалае слова, нанана) на любой мове.

8. Indiga, Заенька.
Мне, як і усім, падабаецца Індыга, бо Руся - чортаў харызматык. Такая Індыга, як у гэтай песьні – «самая настаяшчая». Больш сапраўдная за першы альбом, дзе шмат тынэйджэрскага экзальтанцтва. Зараз ўсё: ніякай экзальтацыі, суцэльнае шаманства.

9. Івашын МаксМая рэлігія.
Макс Івашын – вельмі клясны. Таму я ўключаю ў свой “тузін” яго песьню. Дарэчы, і песьня клясная, толькі гучыць неяк няёмка. Мабыць, яе на хатнім кампутары запісвалі за две-тры гадзіны. Жыве беларускі лоу-фай!

10. Pomidor/off, Шабаны.
Хутка Памідораў будзе рабіць нармальны беларускі пост-індастрыял-мэтал. Ужо зараз ён нагадвае Мэрыліна Мэнсана часоў Антыхрыста-Супэрзоркі. А калі сур’езна, то вельмі “дарослы”, трапны і глыбокі трэк.

11. UltraВожык, Фабрыка сноў.
Гэтая прыгожая і сумная песьня падабаецца майму кармічнаму брату Януку Латушке.

12. Аляксандра і Канстанцін, Вуціца.
Прафесійная, выдатна выкананая – стоп, я абяцала нічога не казаць пра ўзровень ды музычная якасьці і нават вышэй пазначыла гэта як снобства. Добра.
На самой справе мне проста падабаюцца вуціцы. Нядаўна я нават напісала гісторыю пра вуціцу. Напэўна, няхай яна таксама будзе часткай гэтага «тузіна» і надае майму агляду грунтоўнасьці (а тым, хто сумняецца ў маёй псыхічнай адэкватнасьці, яскравай фактуркі). Праўда, яна на расейскай мове, але перакладаць мне ў лом ды пагана.

«Утиная Болезнь.
Видели сестры в лесу утицу.
"Мама, мама! - кричали уже с порога.- Утицу разноцветну в лесу видели! Играли с ней, гладили перья ее светозарные! Утица с нами говорила человеческим голосом и дала нам орехов расписных и яичко пасхальное снесла нам в ладошки!".
А мать уже видела по телевизору страшную болезнь, что утицы переносят.
"Дайте сюда яичко", - сказала сестрам.
И раздавила его о стену, а сестрам глаза выколола долотом, чтобы больше не видели в лесу утицу.
Так утица заразила сестер страшной болезнью - утиной слепотой
».

Такія справы…

Тацяна Заміроўская


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net