.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Апошні тузін Wietra Mechanicznaha
| 07.07.2006 |

“Скарыстаўшы службовую магчымасьць, папрасіў прызначыць тэрмін здачы свайго “эскпэртнага” тузіна пры канцы ўсіх астатніх нашых экспэртаў, спадзяваўся, што нашыя экпэрты на кагосьці забудуцца. Але ж не такі ўжо й багаты быў выбар – усё самае смачнае разабралі й паўтарацца сэнсу ня бачу... “: - распавядае Wiecier Mechaniczny – апошні, шосты, экспэрт вялікага выніковага МЭГАТУРУ на “Тузіне Гітоў”.
А мы нагадаем, што ў МЭГАТУРЫ ўмовы галасаваньня не зусім звыклыя – у адрозьнені ад экспэртаў, наведнікі мусяць адзначаць тыя песьні, якія ім найменей падабаюцца.


w.m.1. Сьцяна, Можна быць.
Гаворкі пра тое, што выбар наведнікаў на “Тузіне Гітоў” трохі падсьляпаваты, ўшчэнт абвергнутыя тым фактам, што практычна ўсе песьні-пераможцы тураў былі названыя лепшымі (і неаднакротна!) нашымі самавітымі эскпэртамі. Усе, акром аднаго зь першых пераможцаў – берасьцейскай “Сьцяны”. За іх песьні мой першы голас.

2. Дэпо, Не трымай.
Вось яно, “смачнае”. Вось яна, песьня, што на мой погляд была нечакана абмінутая ўвагаю калегаў-экспэртаў. Абмінутая дарэмна – прыгожая, тужлівая, гнуткая песьня мае ўсе шанцы пазмагацца за месца на выніковым дыску “Тузіна”.

3. Drum Ecstasy, Football Light.
Актуальнасьць футбольнае тэмы бяспрэчна. Бубначы мусяць гучаць!

4. Imperator, Уздымайце запальніцы.
Гэта лепшы беларускамоўны рэп, што давялося чуць апошім часам. Хоць магчыма рэпу таго зусім у нас ня шмат, ды й слухаю я яго вобмаль.

5. Partyzone, Ляці за край.
Найлепшыя зычэньні Цылікаву з кампаніяй і пажаданьні заўважных творчых посьпехаў! Ну, а за адсутнасьцю апошніх, маем тое, што маем.

6. S.D.M., Ён прыйдзе.
Хтосьці даводзіць пра дзіўную сумесь у гэтым гурце N.R.M. і Уліса адначасова... А мне, вось, падабаецца – гітова й драйвова. Калі драйвовасьць гэтая па блізкім часе ня будзе пагубляная, калі дадасцца да яе неабходная ступень майстэрства, дык аднаму зь пераможцаў сёлетняга адборачнага туру на “Басовішча” сьвеціць добрая пэрспэктыва.

7. Плясанаў Андрэй, Люстэрка лёсу.
Адчайна бяздонны тэкст, бездакорна сухая музыка. Магчыма й ня гіт, але, калі ласка, паслухайце яшчэ раз, перш чым пачынаць галасаваць.

8. Indiga + Варашкевіч, Заенька.
Ня проста прыгожая песьня, а гістарычная! Гэта песьня-працэс пераасэнсаваньня першай Індыгі й той, якую мы ўсе чакаем убачыць па выхадзе новага альбому.

9. IQ48, Сьвятло ў цемры.
Стопудовы гіт. Як не мог уявіць першы дыск “Тузіна” без “Выйсьця”, гэтак не бачу чародны без “Сьвятла”. Брава, Лосі, брава, Анемпадыстаў.

10. Iris7, Цішэй-цішэй.
Крохкая няпростая песьня. Але вагацца не давялося – за ёй пачэснае 10-е месца ў прыватным маім тузіне.

11. Несьцярэнка, Знаю столькі пяшчотаў.
Выдатна! Наўнасьць гэтай песьні ў выніковым туру ня выклікала ані каліва сумніваў.

12. Кrok, Рай.
Аддаць свой апошні голас было вельмі складана. І прызнаюся, што выбраў “Крок” не ў апошнюю чаргу па той прычыне, што не схацеў паўтараць ужо названыя іншымі эскпэртамі песьні.


W.M.


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net