|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Золотая двадцатка 02. Весна 2006 | 25.07.2006 | Гэтая складанка чарговы раз паказвае, наколькі здаровая наша эстрада. Паслухаць гэты дыск варта ўсім, каму абыякавы лёс айчыннай музыкі. Бо тут усе праблемы навідавоку. Першае, што кідаецца ў вушы – безаблічнасьць. Большасьць выканаўцаў немагчыма распазнаць, калі не трымаць у рукох вокладкі. Другое – кульгавыя аранжыроўкі. Вунь, Калдун колісь сьпяваў «песьні беларускіх кампазытараў» і зьліваўся з масай сабе падобных. А як руку прыклалі людзі, абазнаныя ў сучасных музтэндэнцыях, дык і перамог на «Фабрыцы». А пра выканаўцу прэзэнтаванай тут песьні «На ўзбочыне кантрольнай паласы» наагул ня будзем казаць – надта ўжо набалелая тэма. «Залатая дваццатка» са стандартным наборам «аэнтэшных» зорак кшталту Грышанавай, «Топлес», «Черники» – прадукт для ўнутранага спажываньня. У тым сэнсе, што яго сорамна камусьці паказваць, і калі знойдуцца такія, хто захоча падпець, напрыклад, сьпявачцы з модным псэўданімам Проста Марыя, то лепей тое рабіць шэптам.Карацей, няроўная такая складанка. Сяргей Будкін, "Наша Ніва". Золотая двадцатка 02. Весна 2006. West Records/Aist Music, 2006. Трэк-ліст: 1. Елена Гришанова "Быстро-быстро" 2. Topless "Падали звёзды" 3. Алексей Хлестов "Потому что я люблю" 4. Черника "Лабиринты" 5. Тяни-Толкай "Друзей нельзя давать в обиду" 6. Саша Немо "Где ты, где я" 7. Полина Смолова "На краешке контрольной полосы" 8. Аня Шаркунова "Прощай моя последняя любовь" 9. Ляпис Трубецкой "Харэ" 10. Искуи Абалян "Девушка уходит из дома" 11. J_Морс "Мятное лето" 12. Merry Poppins "Крылья" 13. Просто Мария "У осени насморк" 14. Серёга "Возле дома твоего" 15. Ольга Плотникова "Да или нет (падает снег)" 16. Atlantica "Heart & Mind (L.O.V.E.) Uptempo Remix" 17. Натана "Страницы" 18. Виктор Пшеничный "Письмо с берега" 19. PIN Code "Один шаг" 20. Лекарство от меланхолии (ЛОМ) "Музыка дождей" 21. Corriana "Однажды (DJ Топ remix)" - club bonus угару - up |
|
|