.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Новы дыск-рэкардсмэн ад “Тузіна”
| 27.07.2006 |

Цягам 20-ці дзён наведнікі нашага сайта прымалі самы актыўны ўдзел у падвядзеньні вынікаў усяго музычнага “тузіноўскага” году. Нарэшце агульнымі намаганьнямі былі абраныя дванаццаць песень, што стануць стрыжнем новай справаздачнай CD-складанкі “Прэм’ер Тузін 2006”. Але ж не сьпяшайцеся зачыняць вокны ў сваіх браўзэрах! – Галасаваньне ў ВЫНІКОВЫМ ТУРЫ працягваецца!
Пра далейшыя правілы правядзеньня мэгатура на “Тузіне Гітоў” а таксама пра канцэпцыю падрыхтоўкі й выданьня новай CD-складанкі распавядае Wiecier Mechaniczny.


Тузін 200612+30” – менавіта з такой арыфмэтыкай будзе выдадзеная пры канцы верасьня CD-складанка “Прэм’ер Тузін 2006”. Усе 42 (сорак дзьве!) песьні, што былі прызнаныя за лепшыя аўтарытэтнай экспэртнай радай ТГ будуць уключаныя ў трэк-ліст выніковай складанкі. Падрыхтоўка да выданьня дыска ўжо распачатая – вядуцца перамовы наконт аўтарскіх правоў, умоваў больш якаснага перазапісу асобных песень.

Плянуецца, што ачоляць дыск “Прэм’ер Тузін 2006” дванаццаць песьняў, што былі абраныя наведнікамі ў ВЫНІКОВЫМ ТУРЫ на сайце: “Фабрыка сноў” гурта “UltraВожык”, “Сьвятло ў цемры” ад “IQ48”, “Дарога” ад Вайцюшкевіча і “W.Z.Orkiestra”, “Мне бы ў неба” Вікторыі і Ігара Варашкевіч, “Праваджала маці сына” ад гурта “Палац”, “Аўтабіяграфія” ў выкананьні Варашкевіча і Вольскага, гарадзенскія “Радыёактыўны сьнег” ад “КальЯн” і “Зь вераю” ад “Айша”, “На далонях вясны” Валіка Грышко, “Кастрычнік” ад гурта “ZigZag”, “Знаю столькі пяшчотаў” у выкананьні Юры Несьцярэнкі і “White Night Blues” і “Уздымайце запальніцы” ад “Imperator”. Астатнія 30 песьняў складуць гэтак званую “бонус-сэкцыю” ў фармаце MP3.

А за падрыхтоўкаю дыска не застануцца без працы й наведнікі “Тузіна Гітоў”. Бо галасаваньне ў ВЫНІКОВЫМ ТУРЫ працягваецца “да апошняга”. Новая сэрыя адчапленьняў песьняў, што назьбіраюць найбольшую галасоў “супраць” будзе распачатая 1 жніўня. І скончыцца тур толькі тады, калі ў ім застанецца толькі адна песьня – “Песьня году на Тузіне”.

Wiecier Mechaniczny, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net