.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Пяць зорак “Заенькі”
| 01.08.2006 |

Калі б вынікі музычнага году на “Тузіне Гітоў” падводзіліся выключна на падставе меркаваньняў нашых экспэртаў, дык безумоўна песьняй году стала бы “Заенька”. Гэтая кампазыцыя была названая ў ліку лепшых пяцю (з шасьці) экспэртамі. Але бальшыня наведнікаў (а яны як вядома былі супраць) выказала іншае меркаваньне. І хоць наведнікі яшчэ працягваюць высьвятляць самую лепшую песьню году, але ўжо можна сказаць, што іхняя завочная сустрэча з экспэртамі завяршылася ў нічыю зь лікам 6 – 6. Так, 6 песьняў, што ўвайшлі ў склад лепшага тузіна ад экспэртаў былі прызнаныя наведнікамі.

Тузін 2006Калі падагуліць тузіны нашых шасьці экспэртаў (а яны, як вы памятаеце, вызначалі кожны па 12 лепшых песень), можна атрымаць сымбалічную зборную “Тузіна” ад экспэртаў” (прыводзім песьні, што вылучаліся экспэртамі больш аднаго разу):

Заенька (Indiga + Варашкевіч) ***** (пяць з шасьці)
Сьвятло ў цемры (IQ48) **** (чатыры)
А дзе была вуціца (Аляксандра і Канстанцін) *** (тры)
Грай, гармон (Dali) *** (тры)
Зь вераю (Айша) *** (тры)
Усё роўна мы пераможам (N.R.M.) *** (тры)
Фабрыка сноў (UltraВожык) *** (тры)
Цішэй-цішэй (Iris7) *** (тры)
Знаю столькі пяшчотаў (Несьцярэнка і White Night Blues) *** (тры)
Дарога (Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra) ** (два)
На Вялікадню (Ur'ia) ** (два)
Празь цемру... (Divina Enema) ** (два)
Сьвята ў вёсцы (Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra) ** (два)
Уздымайце запальніцы (Imperator) ** (два)
Шабаны (Pomidor/off) ** (два)
Шостае падарожжа (Кася Камоцкая) ** (два)
Прыляцела ластаўка (Палац) ** (два)

Параўнаўшы гэты сьпіс з выніковым тузінам ад наведнікаў, няцяжка падлічыць, што 6 песьняў увайшлі адразу ў абедзьве зборныя.

Калі ж вярнуцца да падвядзеньня вынікаў музычнага году экспэртамі і разглядзець кожны экспэрты тузін аднаасобна, дык атрымаецца, што пачэснае званьне “Настрадамус году на Тузіне” атрымала ві-джэй “Першага Музычнага” Каця Пытлева. Назваўшы 7 з 12-ці песьняў, што былі пасьля “прасеяныя” наведнікамі, Каця прадэманстравала надзвычайную “блізкасьць да народу”. А мо падазроную інфармаванасьць? :) У любым выпадку, цяпер мы будзем раіць усім цікаўным да музыкі кансультавацца ў Каці :)

Wiecier Mechaniczny, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net